На русском языке:
«МакДональдс» в Беларуси становится «Вкусно – и точка»
Пра гэта паведамляецца ў афіцыйным Instagram-акаўнце «McDonald’s Belarus».
«Рэстараны хуткага абслугоўвання «Макдональдс» пад кіраваннем «КСБ Вікторыі Рэстараны» на працягу некалькіх тыдняў працягнуць працу пад брэндам «Смачна – і кропка». Мы захаваем усе працоўныя месцы, працягнем прапаноўваць гасцінны сэрвіс, разнастайнае меню, любімы густ страваў і высокую якасць прадукцыі па даступных коштах, да якіх прывыклі нашы госці», – паведамляецца ў інстаграме «McDonald’s Belarus».
Раней у кампаніі ўзніклі праблемы з лагістычнымі ланцужкамі, з-за чаго было вырашана адмовіцца МакСняданку. Пазней знік і Біг Тэйсці.