На русском языке:
МОТ начнёт разработку санкционных мер против режима в Беларуси из-за систематических нарушений прав профсоюзов в стране
Франак Вячорка паведаміў, што сёння Адміністрацыйная Рада Міжнароднай Арганізацыі Працы (МАП) прыняла рашэнне ўжыць 33-і параграф Статута МАП у дачыненні да рэжыму ў Беларусі за сістэматычныя парушэнні правоў працоўных, прафсаюзаў і ігнараванне рэкамендацый МАП.
«Рабочы Рух» піша, што гэта азначае, што цяпер гендырэктар МАП павінен у адпаведнасці з гэтым рашэннем распрацаваць меры, якія могуць прымусіць Беларусь выконваць права працоўных на аб’яднанне.
Калі ж прымус да захавання правоў працоўных не спрацуе, то, хутчэй за ўсё, краіна апынецца ў глыбокім эканамічным крызісе. Не выключана і эканамічная блакада.
Адзначаецца, што такое рашэнне прымалі толькі аднойчы ў гісторыі – у дачыненні да Мʼянмы.
Па словах Франака Вячоркі, да сакавіка МАП павінен выпрацаваць санкцыйныя меры супраць рэжыму ў Беларусі, а ў чэрвені прыняць іх на Канферэнцыі працоўных. Для ўвядзення санкцый з боку МАП неабходна будзе згода 2/3 сябраў арганізацыі.
І яшчэ цікавы момант: «Рабочы Рух» піша, што па выніках выніковага галасавання за прымяненне 33-га параграфа з 56 галасоў «супраць» прагаласавалі толькі Кітай і Расія.
«Мы заклікаем не дапусціць гэтага – адпусціць палітычных зняволеных і спыніць рэпрэсіі ў краіне!», – піша «Рабочы Рух».