In English:
Marfa Rabkova was sentenced to 15 years in prison, and 9 other political prisoners were sentenced to a total of 79 years. After the «trial» the relatives of political prisoners and EU diplomats were arrested
На русском языке:
Марфу Рабкову приговорили к 15 годам заключения, ещё 9 политзаключённых – к 79 годам в сумме. После «суда» задержали родных политзаключённых и дипломатов из ЕС
Палітвязні на «судзе» 25 красавіка / Скрыншот з дзяржТВ
Сёння прайшлі суды над палітвязнямі – актывістамі анархічнага руху «Рэвалюцыйнае дзеянне», каардынатаркай «Вясны» Марфай Рабковай і валанцёрам «Вясны» Андрэем Чапюком. Людзі атрымалі тэрміны ад 5 да 17 гадоў, перадае «Вясна».
Суд у закрытым рэжыме доўжыўся чатыры з паловай месяцы. Прыгаворы 6 верасня агучыў суддзя Сяргей Хрыпач. Яны супалі з тым, што запрасіў пракурор Раман Бізюк.
- Аляксандру Францкевічу – 17 гадоў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму і штраф у памеры 700 базавых велічыняў (22 400 беларускіх рублёў ці больш за 8 800 даляраў);
- Акіхіру Гаеўскаму-Ханадзе – 16 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф у памеры 700 базавых велічыняў (22 400 беларускіх рублёў ці больш за 8 800 даляраў);
- Марфе Рабковай – 15 гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф у памеры 700 базавых велічыняў (22 400 беларускіх рублёў ці больш за 8 800 даляраў);
- Аляксею Галаўко – 12 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф у памеры 700 базавых велічыняў (22 400 беларускіх рублёў ці больш за 8 800 даляраў);
- Паўлу Шпетнаму, Мікіце Дранцу, Аляксандру Казлянку, Андрэю Чапюку – па 6 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф у памеры 500 базавых велічыняў (16 000 беларускіх рублёў ці больш за 6 300 даляраў);
- Андрэю Марачу, Данілу Чулю – па 5 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф у памеры 500 базавых велічыняў (16 000 беларускіх рублёў ці больш за 6 300 даляраў).
Марфа Рабкова / Фота: Вясна-96
Абвінавацілі ў стварэнні экстрэмісцкага фармавання, якое з'явілася праз 8 месяцаў пасля затрымання
Працэс праходзіў у закрытым рэжыме. Палітвязняў абвінавацілі ў арганізацыі, кіраўніцтве ці ўдзеле ў анархісцкіх групах: «Рэвалюцыйнае дзеянне», «Народная самаабарона», «Революцiйна дiя», і судзілі за падзеі перыяду 2016-2020 гадоў.
Пры гэтым інтэрнэт-рэсурсы «Революционное действие / Народная самооборона / Революцiйна дiя» МУС прызнаў экстрэмісцкім фармаваннем 2 лістапада 2021 года, то бок, праз 8-15 месяцаў пасля затрымання ўсіх дзесяцёх фігурантаў справы. Нягледзячы на гэта, іх абвінавачвалі ў «стварэнні і ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні».
На паседжанне прыехаў Азаронак, каб здзекавацца з людзей.
Наста Лойка
Пасля «суда» сілавікі затрымалі некалькі родных палітвязняў і праваабаронцу Насту Лойку. Акрамя таго, былі затрыманы дыпламаты з ЕС. Відавочцы сцвярджаюць, што на «суд» прыехаў адыёзны прапагандыст Рыгор Азаронак.
У сваёй характэрнай манеры ён прыставаў да людзей і правакаваў іх. Пасля таго, як сілавікі затрымалі дыпламатаў, Азаронак здымаў затрыманых дыпламатаў, смяяўся і пытаўся: «Як вам?!»