Марка «Аховы птушак Бацькаўшчыны» выйшла на 1-е месца ў галасаванні за марку года ад Белпошты.

Белпошта
Абноўлена
Абноўлена: 23 снежня 2022 16:14
3 хв.

На русском языке: Марка «Аховы птушак Бацькаўшчыны» вышла на 1-е место в голосовании за марку года от Белпочты

Гэта адбылося менш чым за гадзіну. Калі раніцай за яе было аддадзена ўсяго 86 галасоў, то зараз ужо больш за 1 450.

Марка «Аховы птушак Бацькаўшчыны» выйшла на 1-е месца ў галасаванні за марку года ад Белпошты.

Тым часам прапагандысты ўжо абураюцца: «Дзяржарганізацыя, як так, ох, ах…». Дзякуй кожнаму за падтрымку! Цяпер усе ведаюць, што беларусы выбралі маркай 2022 года «Белую сініцу» з серыі «Птушка года».

UPD. Праз тры гадзіны пасля выхаду сініцы на першае месца Белпошта без тлумачэння прычын выдаліла марку «Аховы птушак Бацькаўшчыны» з галасавання за марку года. За яе прагаласавалі не менш за 2 000 чалавек.

Менавіта гэтая марка становіцца маркай 2022 года на думку беларусаў. А зняцце з галасавання кандыдата на перамогу паказвае толькі тое, што яны баяцца нават звычайную паштовую марку.

Папярэдні матэрыял
У Гомельскай жаночай калоніі памерла зняволеная
Наступны матэрыял
Грузінскі Bank of Georgia пачаў масава закрываць рахункі беларусам без тлумачэнняў прычын?

Iншыя матэрыялы