Марыя Калеснікава патрапіла ў рэанімацыю. Абнаўляецца

тг-канал «Віктар Бабарыка»
Абноўлена
Абноўлена: 5 снежня 2022 15:33
15 хв.

In English: Mariya Kalesnikava got into the intensive care unit. Updated

Пра гэта піша выданне «Наша Ніва» і каманда Віктара Бабарыкі. Па дадзеных каманды Бабарыкі ў дадзены момант Марыя знаходзіцца ў БХМД у Гомелі ў рэанімацыйным аддзяленні. Гэтую інфармацыю пацвердзілі адвакату ў бальніцы.

Учора, 28 лістапада, брыгада хуткай шпіталізавала Марыю ў першае хірургічнае аддзяленне, пасля чаго яе перавялі ў рэанімацыю.

Яшчэ раней стала вядома аб тым, што Марыя – у штрафным ізалятары. Не было інфармацыі аб тым, з якой колькасці і наколькі яе туды змясцілі. У адміністрацыі калоніі пра шпіталізацыю нічога не сказалі.

19:23: Святлана Ціханоўская:

«Жахлівыя навіны. Наша дарагая Маша, зараз мы ўсе спадзяемся, што ты будзеш у парадку! Дарагія беларусы, калі вы ведаеце якую-небудзь інфармацыю з гомельскай лякарні хуткай дапамогі – калі ласка, дзеліцеся з журналістамі. Не дайце рэжыму замаўчаць стан здароўя Марыі Калеснікавай».

19:49: @viktarbabarykaofficial: «Машу прывезлі ў шпіталь з хірургічнай паталогіяй і прааперавалі 28 лістапада. Цяпер яна ў стабільна цяжкім стане з паляпшэннем. Заўтра павінны перавесці ў хірургічнае аддзяленне».

19:56: Па непацверджаных дадзеных выдання Zerkalo.io у Марыі Калеснікавай праблемы са страўнікам.

22:02: Дэпутат польскага сейма Міхал Шчэрба выказаў занепакоенасць станам здароўя Марыі Калеснікавай.

«Стан здароўя Калеснікавай і знаходжанне ў рэанімацыі выклікае турботу. З 7 верасня 2020 года яна незаконна пазбаўлена свабоды выключна за сваю грамадзянскую дзейнасць! Злачынны рэжым Лукашэнкі нясе поўную адказнасць за здароўе і жыццё Марыі», – напісаў Шчэрба.

22:07: Амбасада ЗША ў Мінску заявіла, што сочыць за паведамленнямі аб раптоўнай шпіталізацыі беларускай палітвязняволенай Марыі Калеснікавай.

30 лістапада

00:32: Старшыня Еўрапарламента Раберта Метсола заявіла, што занепакоеная паведамленнямі аб тым, што лаўрэат прэміі Сахарава Марыя Калеснікава шпіталізавана ў Беларусі.

01:14: Прэс-сакратар Дзярждэпартамента ЗША Нэд Прайс заявіў, што адказнасць за здароўе палітзняволенай Марыі Калеснікавай нясе рэжым у Беларусі.

«Рэжым у Беларусі нясе поўную адказнасць за здароўе і дабрабыт Марыі Калеснікавай і яшчэ 1440 палітычных зняволеных. Вінаватыя будуць прыцягнутыя да адказнасці», – напісаў Прайс.

09:29: @viktarbabarykaofficial паведаміў, што раніцай у гомельскай бальніцы хуткай дапамогі не адказвалі на тэлефонныя званкі.

«Як сямʼя Марыі, мы хочам і маем права ведаць праўду пра яе здароўе, прычыны шпіталізацыі і ўмовы ў адзіночнай камеры, дзе яна правяла апошнія дні», – адзначае Таццяна Хоміч, сястра Марыі Калеснікавай.

Палітвязня Марыя Калеснікава асуджаная на 11 гадоў пазбаўлення волі па абвінавачанні ў стварэнні «экстрэмісцкага фармавання», публічных закліках да прычынення шкоды нацыянальнай бяспецы і змове з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам.

14:30: Выданне «Радыё Свабода» паведамляе, што Марыя Калеснікава дагэтуль знаходзіцца ў рэанімацыі гомельскай БХМД у цяжкім стане, у хірургічную палату яе не перавялі. Таксама вядома, што яе ахоўваюць ажно тры чалавекі: двое ў палаце і адзін з аўтаматам каля дзвярэй.

15:28:Бацька Марыі Аляксандр Паўлавіч знаходзіцца ў бальніцы Гомеля. Размовы бацькі з урачамі адбываюцца ў прысутнасці супрацоўнікаў МУС. Аперацыя прайшла паспяхова, Марыя знаходзіцца ў прытомнасці, але яшчэ ў цяжкім стане. Паводле папярэдняй інфармацыі, у Марыі прабадная язва.

«Марыю прывезлі ўжо ў цяжкім стане. Невядома, калі ёй стала дрэнна. Адваката не пускаюць з 17 лістапада. Аперацыя прайшла планава і паспяхова, але Марыя ўсё яшчэ знаходзіцца ў цяжкім стане. Па словах лекараў, яна ў прытомнасці, неабходнае лячэнне і лекі ёй прадастаўляюцца. Дыягназ не гавораць нават бацьку: нібыта неабходна заява ці распіска аб тым, што Марыя дазваляе. Па непацверджанай інфармацыі ў Марыі прабадная язва. Адваката да Марыі не пусцілі, бацьку таксама», – паведаміў @viktarbabarykaofficial.

Дадзеныя абнаўляюцца па меры паступлення новай інфармацыі.

Калі вам штосьці вядома пра стан Марыі Калеснікавай – пішыце ў бот @motolko_bot. Для яшчэ большай бяспекі прапануем паведамляць інфармацыю праз вашых сваякоў/сяброў замежжам. Іншым спосабам звязацца з намі з’яўляецца форма зваротнай сувязі ніжэй.

1 снежня

16:12: @viktarbabarykaofficial: «Бацьку Марыі ўдалося даведацца, як яна сёння сябе адчувае – па словах лекараў, ёй становіцца лепш. Яе перавялі ў першае хірургічнае аддзяленне з рэанімацыі. Апетыт нармальны, Маша паснедала ёгуртам і кашай. Яе наведваў урач з калоніі, які запэўніў: пасля выпіскі з бальніцы Марыі забяспечаць належныя ўмовы і догляд. Сама Марыя Калеснікава ведае ад урачоў свой дыягназ, а таксама што і як аперавалі. Аляксандру Калеснікаву дыягназ не паведамілі», – перадае @viktarbabarykaofficial.

17:41: «Вясна»: Кваліфікацыйная камісія не атэставала адвакатаў Уладзіміра Пыльчанку і Віктара Мацкевіча, выкліканых на пазачарговую атэстацыю 1 снежня. Уладзімір Пыльчанка з’яўляецца адвакатам Марыі Калеснікавай, Эдуарда Бабарыкі, Ірыны Слаўнікавай, Кацярыны Бахвалавай, Лявона Халатрана і іншых. Віктар Мацкевіч з’яўляецца адвакатам Алеся Бяляцкага, Сяргея Ціханоўскага, Ігара Аліневіча, Акіхіра Гаеўскага-Ханады, Яўгена Юшкевіча, Віктара Бабарыкі.

2 снежня

14:36 @viktarbabarykaofficial: «Марыя Калеснікава застанецца ў шпіталі да панядзелка. Аляксандр Калеснікаў, бацька Машы, сустрэўся з урачом. Ён расказаў, што Марыя паснедала, адчувае сябе нармальна і запэўніў: лячэнне працягваецца па пратаколе, усім неабходным яна забяспечана. Урачы робяць усё магчымае».

5 снежня

13.32: Выданне «Радыё Свабода» са спасылкай на свае крыніцы паведаміла, што Марыя Калеснікава працягвае знаходзіцца ў хірургічным аддзяленні гомельскай БХМД пад аховай міліцыі. Таксама вядома, што з лекараў і медсясцёр узялі падпіскі аб неразгалошванні інфармацыі.

«Хоць медыкі і так не маюць права расказваць староннім пра стан здароўя любога пацыента. Гэта ж медычная таямніца, ёсць адпаведны артыкул у крымінальным заканадаўстве. Пры гэтым ім яшчэ і пагражалі пакараннем да шасці год турмы. Па якім артыкуле не сказалі», – сказала крыніца «Свабоды».

Марыя Калеснікава патрапіла ў рэанімацыю. Абнаўляецца

Марыя змагла на 10 хвілін убачыць свайго бацьку Аляксандра. Цяпер яна знаходзіцца ў медстацыянары калоніі, куды яе перавялі на выходных.

Вы штосьці ведаеце пра стан Марыі?

Напісаць у рэдакцыю motolko.help

Гэтае поле абавязкова для запаўнення
Папярэдні матэрыял
«$176 млн за некалькі гадоў»: Як жонка Дзмітрыя Лукашэнкі датычная да манапалізацыі продажаў БелАЗаў на расейскі рынак?
Наступны матэрыял
«З кожнага па $271»: У наступным годзе на абарону РБ выдаткуюць звыш $1 млрд – гэта рэкорд

Iншыя матэрыялы