In English:
Mass dismissals «according to the KGB lists»: Belarusians write about hundreds of dismissals at state-owned enterprises
На русском языке:
Массовые увольнения «по спискам из КГБ»: беларусы пишут про сотни увольнений на госпредприятиях
У рэдакцыю motolko.help працягваюць прыходзіць дзясяткі паведамленняў пра звальненні супрацоўнікаў дзяржаўных прадпрыемстваў па так званых «спісах», якія спускаюць на прадпрыемствы з вышэйстаячых інстанцый, некаторыя пішуць, што проста з КДБ. Дакладна вядома, што ў «спісы» трапляюць людзі, якія ставілі подпіс за альтэрнатыўных кандыдатаў на выбарах 2020 года. Таксама паведамлялі, што ў іх трапляюць тыя, хто выступаў публічна (альбо падпісваў звароты) супраць гвалту ў жніўні 2020-га, хто актыўна выказваў сваю пазіцыю і/ці быў затрыманы за ўдзел у мірных маніфестацыях.
Маладзечанскі райвыканкам
«У Маладзечне звольнілі з райвыканкама 7 чалавек за тое, што іх прозвішчы былі знойдзеныя ў спісах у падтрымку альтэрнатыўных кандыдатаў»
Брэсцкі абласны камітэт судовых экспертыз і Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз
«У Брэсцкім абласным камітэце судовых экспертыз на гэтым тыдні звольненыя 11 супрацоўнікаў, адзін з іх намеснік начальніка. Прычынай стаў яго подпіс за Бабарыку»
«30 чалавек звольнілі з гісталогіі ў Судмедэкспетах за мітынгі. Па Мінску засталося 2 псіхолага»
ММЗ імя Вавілава
«Пачаліся звальненні на ММЗ імя Вавілава ў Мінску. Звольнена 30 чалавек, якія ўдзельнічалі ў пратэстах. У спісах на звальненне яшчэ 130 чалавек. Звальняюць лепшых спецыялістаў»
Нацбанк, Белінвестбанк і Беларусбанк
«Па спісах у Нацбанку павінны звольніць 180 чалавек»
«Звольнены намеснік старшыні праўлення «Белінвестбанк» Андрэй Сакірка. Усім кіруе Старшыня Брышцелёў і Ермакова. Звальненні выбарчыя, прыбіраюць тых, хто недаспадобы Брыштэлёву, як пратэжэ Ермаковай. Да гэтага было звольнена яшчэ тры чалавекі за ўдзел у мерапрыемствах і посты ў сацсетках, некаторых прылічаюць да замежных агентаў, сярод іх звольненая грамадзянка РФ і грамадзянін Латвіі. Зачысткі працягнуцца і надалей»
«Звольнены супрацоўнік аддзела бяспекі Беларусбанка. Да гэтага быў затрыманы і атрымаў 15 сутак»
З «Белэнергасеткапраект» звольнены шэраг кіраўнікоў аддзелаў і інжынеры
«Масавыя звальненні на прадпрыемствах, якія ўваходзяць у склад Белэнэрга. У РУП Белэнергасеткапраект пазбавіліся пасад кіраўнікі аддзелаў рэлейнай абароны і аўтаматыкі (РЗА) і сувязі, а таксама некаторыя інжынеры. Звальняюць па спісах, спушчаных з ДВА»
«Камунарка»
«На фабрыцы «Камунарка» аднаўляюцца звальненні працаўнікоў, якія галасавалі за Бабарыку, Ціханаўскую і за ўдзел у пратэстах. Кожны дзень звальняюць 2-3 чалавекі. Кожны дзень. Па плане трэба звольніць 300 чалавек… клас спецыяліста, стаж, узрост, сямейнае становішча – пофігу…»
Нацыянальны гістарычны музей і Нацыянальная бібліятэка
«З Нацыянальнага музея гісторыі і культуры РБ «за нядобранадзейнасць» звальняюць 49 чалавек па спісах з КДБ. Увесь штат прыкладна 170 чалавек. Дырэктар новы замест таго, каб абараніць людзей, якія працуюць за капейкі, сышоў у адпачынак на два тыдні»
«У Нацыянальнай бібліятэцы многіх непажаданых супрацоўнікаў – вядучых спецыялістаў ужо звольнілі, не працягваюць кантракты»
Калі ў вас ёсць інфармацыя пра звальненні на дзяржаўных прадпрыемствах у апошні час, паведаміце нам у @motolko_bot