Mastercard зноў супрацоўнічае з Беларуснафтай пасля невялікай паўзы?

Mastercard
4 хв.

На русском языке: Mastercard опять сотрудничает с Белоруснефтью после небольшой паузы?

Цягам некалькіх гадоў, сетка АЗС «Беларуснафта» штомесяц праводзіць рэкламныя гульні, дзе за куплю паліва па карце Mastercard прапануюць выйграць: грошы, сертыфікаты і аўтамабілі.

У студзені і лютым 2022 года, пасля ўвядзення санкцый ЕС супраць Беларуснафты, Mastercard у іх рэкламных гульнях не ўдзельнічаў, і замест карт міжнароднай плацежнай сістэмы, Беларуснафта прапаноўвала аплочваць паліва з выкарыстаннем сваіх карт «Запраўка». Машыны ў гэты перыяд таксама не разыгрываліся.

Аднак у сакавіку 2022 года Mastercard, мяркуючы па ўсім, аднавіў удзел і ў Сведчаннях аб рэгістрацыі рэкламных гульняў ізноў з’явіўся пункт аб аплаце іх карткамі. Праўда, галоўныя прызы сталі крыху больш сціплыя — ужо не аўтамабіль, як у снежні, а снегаход і багі.

Мяркуючы па ўсім, пакуль увесь свет спыняе любое супрацоўніцтва з рэжымамі ў РБ і РФ, Mastercard вырашыў аднавіць працу з дзяржаўнай кампаніяй.

Папярэдні матэрыял
Туркменістан спецрэйсам урада вывозіць сваіх грамадзян з Беларусі
Наступны матэрыял
Аператыўная зводка ад Гаюна за 8 красавіка аб ваеннай актыўнасці на тэрыторыі Беларусі

Iншыя матэрыялы