На русском языке:
MAYDAY: В Могилеве осудили музыкантов Nizkiz
Праваабаронцы паведамляюць, што суд Ленінскага раёна Магілёва 8 студзеня разгледзеў адміністрацыйныя справы супраць затрыманых музыкаў гурта Nizkiz (саліста Аляксандра Ільіна, бас-гітарыста Сяргея Кульшы і бубнача Дзмітрыя Халяўкіна).
Усіх траіх абвінавацілі ў «распаўсюджанні, вырабе, захоўванні, перавозцы інфармацыйнай прадукцыі, якая ўтрымлівае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць».
Праваабаронцы мяркуюць, што ўсе трое атрымалі адміністратыўны арышт.