На русском языке:
Ми-35М и С-400: новая техника ВС РБ за апрель
Па нашых дадзеных, за красавік 2024 г. быў шэраг паступленняў новай ваеннай тэхнікі і ўзбраення ў розныя падраздзяленні УС РБ. Мы валодаем інфармацыяй аб наступных паступленнях:
- 4 верталёты Мі-35М
4 новыя верталёты Мі-35М прыбылі на аэрадром «Мачулішчы» з РФ 7 красавіка. Адзначым, што гэта ўжо другая партыя верталётаў гэтага тыпу, якая прыбыла з РФ. Усяго на ўзбраенні 50-й змешанай авіяцыйнай базы ВПС РБ зараз знаходзіцца 8 такіх верталётаў.
- Новыя РЛС ва УС РБ
У красавіку ва УС РБ паставілі чарговую партыю радыёрэлейных станцый Р-414МБРП «Сасна-2». Дакладная колькасць перададзеных станцый не называлася. Аднак адзначым, што да гэтага апошні раз такія станцыі перадаваліся УС РБ у лістападзе 2023 г.
- 377 зенітна-ракетны полк атрымаў ЗРК С-400
Аб пераўзбраенні 377-га зрп. УС РБ на ЗРК С-400 паведамілі дзяржСМІ, аднак афіцыйна МА РБ не каментавала перадачу палку гэтых комплексаў. У той жа час вядома, што ў 2022-2023 гадах Расія перадала Беларусі палкавы камплект (два дывізіёны) ЗРК С-400.
- Мадэрнізаваныя танкі Т-72БМ2
Прапагандысты ВаенТБ заявілі, што ў войскі пачалі паступаць мадэрнізаваныя ў Беларусі танкі Т-72БМ2. Раней паведамлялася, што серыйная мадэрнізацыя танка Т-72БМ2 пачнецца ў 2023 г., і ў войскі паступяць першыя 20-30 машын. Аднак гэтага не адбылося. Пазней паведамлялася, што першыя мадэрнізаваныя танкі войска атрымае сёлета. Пакуль аб пастаўках танкаў у войскі афіцыйна не паведамлялася.
Цалкам з аглядам ваеннай актыўнасці за красавік можна азнаёміцца тут (на англійскай).