СПА УС РБ перакінулі з-пад АЭС для аховы Мазырскага НПЗ

4 хв.

На русском языке: ПВО перебросили из-под АЭС для охраны Мозырского НПЗ

Па нашых дадзеных, 8-9 красавіка ў Ельскі раён (Гомельская вобласць) былі перакінуты падраздзяленні войскаў СПА УС РБ.

Гаворка ідзе аб перакідцы па адной батарэі (ЗРК «Тор-М2К» і «Аса-АКМ») 1146-га зенітна-ракетнага палка (в/ч 97106) і 147-га зенітна-ракетнага палка (в/ч 96869). Падраздзяленні СПА размясцілі як у самім Ельску, так і ў наваколлях н.п. Палоўкі, які знаходзіцца за 3 кіламетры ад Мазырскага НПЗ.

СПА УС РБ перакінулі з-пад АЭС для аховы Мазырскага НПЗ

Паводле нашай інфармацыі, перакідка падраздзяленняў СПА ў Ельскі раён звязана з прыкрыццём Мазырскага НПЗ ад патэнцыйных удараў БЛА. Гэта 12 красавіка пацвердзіў і сам Лукашэнка, які заявіў, што паставіў вайскоўцам задачу ўзяць пад ахову НПЗ. Адметна, што 1146-ы зрп. на пастаяннай аснове выконвае задачу па ахове іншага стратэгічнага абʼекта – Беларускай АЭС. Іншымі словамі, прыкрыццё Мазырскага НПЗ адбываецца на шкоду ахове АЭС.

Акрамя перакінутых падраздзяленняў, у абароне Мазырскага НПЗ могуць быць таксама задзейнічаны:

  • 1052-гі асобны радыётэхнічны батальён (в/ч 48694), дыслакуецца ў Мазыры;
  • Дывізіён ЗРК С-400 УС РФ, размешчаны на аэрадроме Бакоў (Мазыр).

Цалкам з аглядам ваеннай актыўнасці за красавік можна азнаёміцца тут (на англійскай).

Папярэдні матэрыял
Мі-35М, С-400 і нябачныя танкі з рэпартажу прапаганды: новая тэхніка УС РБ за красавік
Наступны матэрыял
УС РФ правялі ратацыю ў Беларусі, іх колькасць не змянілася

Iншыя матэрыялы