МіГ-31К, А-50 і 20 верталётаў у Мачулішчах: свежы спадарожнікавы здымак

artfile.ru
4 хв.

На русском языке: МиГ-31К, А-50 и 20 вертолётов в Мачулищах: свежий спутниковый снимок

Карыстальнік Twitter пад нікам MT_Anderson апублікаваў фрагменты спадарожнікавага здымка аэрадрома ў Мачулішчах.

Нягледзячы на тое, што здымак моцна абрэзаны, ён дастаткова буйны, каб разглядзець авіяцыю, якая дыслакуецца на аэрадроме.

МіГ-31К, А-50 і 20 верталётаў у Мачулішчах: свежы спадарожнікавы здымак

Карыстальнік падзяліў фота на тры часткі, у кожнай з якіх прадстаўлены розныя фрагменты аэрадрома з рознай тэхнікай адпаведна.

Што можна ўбачыць?

МіГ-31К, А-50 і 20 верталётаў у Мачулішчах: свежы спадарожнікавы здымак

ДРЛА Іл-76 А-50У «Сяргей Атаянц» (RF-93966) у Мачулішчах

Такім чынам, на аэрадроме ў Мачулішчах бачныя:

  • ДРЛА Іл-76 А-50У «Сяргей Атаянц» (RF-93966);
  • Ан-26 ВПС РБ – 2 адзінкі (EW-007DD і EW-009DD);
  • Іл-76 ВПС РБ – 2 адзінкі (EW-004DE і EW-005DE);

МіГ-31К, А-50 і 20 верталётаў у Мачулішчах: свежы спадарожнікавы здымак

МіГ-31К ВКС РФ - 3 адзінкі (RF-95194, RF-92445, RF-92215) у Мачулішчах

Акрамя таго, бачныя:

  • Ту-134 ВКС РФ (RF-65681);
  • Верталёты Мі-8 і Мі-24 ВПС РБ — каля 20 адз.
  • МіГ-31К ВКС РФ — 3 адзінкі (RF-95194, RF-92445, RF-92215).

МіГ-31К, А-50 і 20 верталётаў у Мачулішчах: свежы спадарожнікавы здымак

Верталёты Мі-8 і Мі-24 ВПС РБ, ІЛ-76 у Мачулішчах
Папярэдні матэрыял
Польская кампанія, звязаная з кантрабандай беларускай драўніны ў ЕС, адмовіла журналістам у каментары, спаслаўшыся на «экстрэмісцкую дзейнасць»
Наступны матэрыял
Сілавікі Лукашэнкі пад выглядам прадстаўнікоў Гаюна пачалі прапаноўваць беларусам «супрацоўніцтва» і патрабаваць асабістыя дадзеныя

Iншыя матэрыялы