In English:
Migrants at the Belarusian-Polish border. Day 11. Updated
На русском языке:
Мигранты на беларусско-польской границе. День 11. Обновляется
Працягваем сачыць за сітуацыяй на беларуска-польскай мяжы, дзе 11-ы дзень знаходзяцца мігранты з Блізкага Усходу. Не выключана, што ён стане адным з апошніх: ужо сёння з Беларусі адправіцца эвакуацыйны рэйс у Ірак. Анлайн вядзецца ў храналагічным парадку: самыя свежыя навіны будуць унізе старонкі.
Уначы 500 мігрантаў спрабавалі прарвацца ў Польшчу
Twitter польскіх памежнікаў паведамляе, што за мінулыя суткі была зафіксаваная 501 спроба незаконнага перасячэння мяжы. Па словах памежнікаў, мігранты прымянялі сілу. Каля 100 мігрантаў былі затрыманыя, паведамляе Міністэрства абароны Польшчы і публікуе відэа здарэння.
Dziś w nocy doszło do inspirowanej przez Białorusinów próby nielegalnego przekroczenia granicy w Dubiczach Cerkiewnych. Grupa około 100 migrantów została zatrzymana przez polskie służby. pic.twitter.com/U5euWpufiL
— Ministerstwo Obrony Narodowej 🇵🇱 (@MON_GOV_PL) November 18, 2021
Таксама Мінабароны Польшчы публікуе фота беларускіх сілавікоў, якія кіравалі гэтым нападам.
Żołnierze białoruskiego Specnazu kierowali wczorajszym atakiem migrantów w Dubiczach Cerkiewnych. pic.twitter.com/LC4PkXbWNI
— Ministerstwo Obrony Narodowej 🇵🇱 (@MON_GOV_PL) November 18, 2021
9:28 — Нацыянальны аэрапорт «Мінск» у чаканні самалёта з Ірака, які ўжо ляціць у Беларусь для рэпатрыяцыі мігрантаў на радзіму. Рэйс арганізуе кампанія Iraqi Airways з Мінска ў Багдад з перасадкай у Эрбіле.
10:24 — Паведамляюць, што частка мігрантаў з лагера ля мяжы Беларусь-Польшча збіраюцца, каб адправіцца ў аэрапорт і далей – «у Курдыстан» (Ірак, хутчэй за ўсё).
12:08 — На рэйс ужо зарэгістраваліся 366 чалавек. Самалёт умяшчае 430 пасажыраў.