Мігранты на беларуска-польскай мяжы. Дзень 9. Анлайн

Фота: zh.detv.us
Абноўлена
1 хв.

In English: Migrants at Belarus-Poland border. Day 9. Online
На русском языке: Мигранты на беларусско-польской границе. День 9. Онлайн

Рэдакцыя motolko.help працягвае сачыць за сітуацыяй на беларуска-польскай мяжы, дзе дзявяты дзень знаходзяцца мігранты. Учора беларускія сілавікі прапусцілі мігрантаў на памежны пераход Брузгі, дзе яны і правялі ноч. Анлайн вядзецца ў храналагічным парадку: самыя свежыя навіны будуць унізе старонкі.

10:37 — Некаторыя мігранты рыхтуюцца да вяртання ў Ірак. 18 лістапада ўлады Ірака арганізуюць эвакуацыйны рэйс з Беларусі.

12:01 —  Мігранты на мяжы пачалі кідаць камяні і бутэлькі ў польскіх сілавікоў. Ламаюць плот. Палякі ужываюць газ.

12:20 — На мяжы чуваць выразныя гукі стрэлаў

Паводле паведамленняў беларускіх прапагандыстаў, польскае войска пусціла ў ход светлашумавыя гранаты. Палякі ж сцвярджаюць, што беларускія сілавікі ўзброілі мігрантаў светлашумавымі гранатамі, і мігранты кідалі іх у бок польскіх памежнікаў.

Уздоўж загароды курсіруе верталёт.

Палякі ўжываюць вадамёт. Пры гэтым асобныя мігранты не перастаюць кідаць камяні ў польскую армію. Так сітуацыя выглядае з дрона.

А так – з боку Польшчы.

11:33 — Амаль усе мігранты сышлі з пагранпераходу «Брузгі», дзе яны правялі ноч.

Мігранты на беларуска-польскай мяжы. Дзень 9. Анлайн

12:47 — Мігранты кідаюць бярвенне ў польскіх сілавікоў.

13:27 — Мігранты стоўпіліся перад пагранпераходам Брузгі. З боку Беларусі іх «падпірае» замежатрад, які не дазваляе пракрасціся ўглыб краіны. Пагранпераход застаецца адкрытым з беларускага боку. З боку Польшчы стаіць загарода і кардон, паліваюць вадамёты. Нягледзячы на гэта, некаторыя мігранты вырашаюцца падабрацца бліжэй да польскай мяжы.

12:39 — Відэа сутыкнення мігрантаў з польскімі пагранічнікамі ў пагранпераходзе Брузгі.

14:02 — Адна з польскіх афіцэраў параненая

Польская пагранслужба паведаміла, што камень, кінуты мігрантамі, трапіў у галаву жанчыне-афіцэру. Верагодна, зламаная костка чэрапа.

Так выглядае пагранпераход пасля сутыкнення.

Мігранты на беларуска-польскай мяжы. Дзень 9. Анлайн

14:15 — Мінабароны Польшчы заявіла, што сённяшняя атака праводзіцца пад строгім кантролем беларускіх сілавікоў. На відэа бачна, як адзін з іх стаіць каля мігрантаў, якія кідаюць камяні ў бок Польшчы.

15:00 — Мігранты пакідаюць пункт пропуску Брузгі і вяртаюцца ў намётавы лагер.

Папярэдні матэрыял
Святлана Ціханоўская адрэагавала на дыялог Меркель і Лукашэнка
Наступны матэрыял
На мяжу ўжо месяц звозяць салдат з розных беларускіх гарадоў

Iншыя матэрыялы