Мігранты спрабавалі патрапіць на тэрыторыю Літвы, схаваўшыся ўнутры апламбаванай фуры

Скрыншот з відэа
3 хв.

In English: 4 Iraqis tried to get to Lithuania by hiding in a sealed truck
На русском языке: 4 иракца пытались попасть в Литву спрятавшись внутри опломбированной фуры

Сёння ў пункце пропуску «Мядзінінкай» супрацоўнікі мытнай службы Літвы ў фуры, на якой пазначана назва беларускай кампаніі, знайшлі чацвярых чалавек, паведамляе відавочца.

На відэа, якое даслалі ў рэдакцыю mololko.help, бачна, як узброеныя супрацоўнікі адкрываюць прычэп. Пры гэтым аўтар відэа адзначае, што ён быў апламбаваны. Адразу можна ўбачыць дваіх мужчын, неўзабаве з глыбіні прычэпа з’яўляюцца яшчэ двое. Іх затрымліваюць і ўкладваюць на зямлю супрацоўнікі ў форме. Пасля гэтага з прычэпа дастаюць асабістыя рэчы, як мяркуецца, яны належаць мігрантам.

Адна з крыніц так пракаментавала гэтую сітуацыю: «Калі фура была пад пломбай, значыць мігранты патрапілі туды да затаможкі. На мытні інспектар абавязаны праверыць груз і толькі пасля гэтага апламбіраваць. Доступ у мытную зону забаронены староннім. Неабходна даведацца, дзе грузілася і пламбаваная фура. Ведаючы рызыкі, якія нясе кіроўца, верагодна, гэта было ўказанне начальства. Такая «неадпаведнасць» грузу можа пацягнуць да пазбаўлення ліцэнзіі перавозчыка на тэрыторыі ЕС».

Таксама ёсць верагоднасць, па словах іншай крыніцы, што беларускія памежнікі маглі падсадзіць мігрантаў у фуру, пакуль кіроўца афармляў дакументы, сарваўшы пры гэтым пломбы. Пры гэтым, зазначае крыніца, літоўцы правяраюць усе машыны.

Яшчэ адна з крыніц распавяла падрабязней пра пломбы: «Калі б пломба была парушана, ці парушаная цэласнасць мытнага троса, гэта лічыцца парушэннем мытнай прасторы. Беларускія памежнікі не выпусцілі б з такім парушэннем — па законе так нельга. «Белсотра» (назва паказана на фуры – заўв. рэд.) – буйная фірма, мае статус мытнага перавозчыка. За перасячэнне мяжы [з такім парушэннем] было б пазбаўленне гэтага статусу з усімі выцякаючымі выдаткамі. Зыходзячы з вышэйсказанага можна меркаваць, што фура заязджала на беларускую мяжу пад пломбай. У нейтралцы б мігранты не лезлі ў прычэп пад відэакамерамі. Пломбы, зноў жа, маюць строга падсправаздачныя нумары, якія пазначаны ў мытных дэкларацыях. Увогуле, з вялікай верагоднасцю задзейнічаны супрацоўнікі мытні».

Папярэдні матэрыял
Мінус 14-ы самалёт у «Белавіі»
Наступны матэрыял
Ліванскі міністр просіць турфірмы не прасоўваць Беларусь як турыстычны напрамак

Iншыя матэрыялы