Міліцыя не змагла знайсці забойцу Бандарэнкі і прыпыніла крымінальную справу

хв.

Як стала вядома «Нашай Ніве», генпракуратура прыпыніла крымінальную справу па факце смерці Рамана Бандарэнкі, збітага на плошчы Пераменаў. Ён загінуў праз дзень у бальніцы. Фармальная прычына — немагчымасць вызначыць асобу забойцаў.

Трагедыя здарылася ў лістападзе 2020 года. Некалькі чалавек у цывільным і ў масках зразалі чырвоныя і белыя стужкі з плота на плошчы Пераменаў (так называюць пратэстны двор на вуліцы Чарвякова). Раман Бандарэнка выйшаў у двор свайго дома і, мяркуючы па відэа, задаў ім пытанне, пасля чаго невядомыя збілі яго, зацягнулі ў бус і павезлі ў РУУС. З РУУС Бандарэнка быў дастаўлены ў рэанімацыю БСМП, дзе на наступны дзень памёр.

Міліцыя не змагла знайсці забойцу Бандарэнкі і прыпыніла крымінальную справу

Міліцыя не змагла знайсці забойцу Бандарэнкі і прыпыніла крымінальную справу

Фота: памінкі па Рамане Бандарэнку

МУС адразу назвала людзей у масках «неабыякавымі грамадзянамі»‎ і заявіла, што Бандарэнка быў у стане алкагольнага ап’янення, аднак неўзабаве гэта было аспрэчана медыцынскімі дакументамі, апублікаванымі на партале Tut.by. Лекар Арцём Сарокін, які апублікаваў даведку, і аўтар матэрыялу Кацярына Барысевіч былі прызнаныя вінаватымі па артыкуле аб разгалошванні лекарскай таямніцы, якая прывяла да цяжкіх наступстваў. Журналістка атрымала рэальны тэрмін — 6 месяцаў калоніі, лекар — 2 гады ўмоўна.

Міліцыя не змагла знайсці забойцу Бандарэнкі і прыпыніла крымінальную справу

Фота: Кацярына Барысевіч і Арцём Сарокін на судзе. Крыніца: Rfi

Яшчэ два прысуды вынеслі журналісткам Белсат Кацярыне Андрэевай і Дар’і Чульцовой за стрым з плошчы Пераменаў пасля смерці Бандарэнкі. Тады ў пратэстным двары сабраліся тысячы мінчан, каб ушанаваць памяць нявінна забітага і выказаць абурэнне тым, што адбываецца ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў. У кватэру, з якой вёўся стрым, уварваўся АМАП і затрымаў журналістак. Пазней яны былі прызнаныя вінаватымі ў закліках да масавых беспарадкаў «‎шляхам агучвання інфармацыі» і прысуджаныя да двух гадоў пазбаўлення волі.

Міліцыя не змагла знайсці забойцу Бандарэнкі і прыпыніла крымінальную справу

Фото: Екатерина Андреева и Дарья Чульцова на суде. Источник: «Белрынок»

Согласно расследованию BYPOL, опубликованным записям телефонных разговоров, биллингу звонков и геолокации мобильных телефонов, к смерти Романа Бондаренко могут быть причастны приближенные к Лукашенко спортсмены Дмитрий Шакута и Дмитрий Басков — те самые «‎неравнодушные граждане»‎, которые срезали красные и белые ленточки на ‎«Площади Перемен»‎. Там же в день преступления присутствовала пресс-секретарь Лукашенко Наталья Эйсмонт. Широкую известность получил слитый телефонный разговор, на котором голос, похожий на Наталью Эйсмонт обсуждает с голосом, похожим на Дмитрия Баскова, предстоящую акцию по срезанию ленточек и периодически спрашивает его, брать ли «‎Массандру»‎.

На днях был слит разговор предполагаемой Натальи Эйсмонт с предполагаемым командиром ОМОНа Дмитрием Балабой, где голос, похожий на пресс-секретаря Лукашенко, планирует тот самый рейд на «Площади Перемен» и сетует на неудавшийся визит в «Новую Боровую», жители которой дали отпор провокаторам.

Уголовное дело по факту смерти Романа Бондаренко было возбуждено лишь в феврале 2021 года. О ходе расследования не сообщалось, следствие либо не анализировало записи слитых разговоров, либо не отчитывалось об экспертизах публично. Дело было передано из Следственного комитета в Генпрокуратуру, а затем Лукашенко взял его «‎под личный контроль»‎. Теперь дело приостановлено, однако совершенное преступление (ст. 144 УК РБ “Причинение смерти по неосторожности»‎) относится к особо тяжким и имеет срок давности 15 лет.

Фота: Кацярына Андрэева ​​і Дар’я Чульцова на судзе. Крыніца: «Белрынак»

Паводле расследавання BYPOL, апублікаваных запісаў тэлефонных размоў, білінгу званкоў і геалакацыі мабільных тэлефонаў, да смерці Рамана Бандарэнкі могуць быць датычныя набліжаныя да Лукашэнкі спартсмены Дзмітрый Шакута і Дзмітрый Баскаў — тыя самыя «неабыякавыя грамадзяне», якія зрэзалі чырвоныя і белыя стужкі на плошчы Пераменаў. Там жа ў дзень злачынства прысутнічала прэс-сакратар Лукашэнкі Наталля Эйсмант. Шырокую вядомасць атрымала злітая тэлефонная размова, на якой голас, падобны да Наталлі Эйсмант, абмяркоўвае з голасам, падобным да Дзмітрыя Баскава, маючую адбыцца акцыю па зразанні стужак і перыядычна пытае яго, ці браць «Масандру».

На днях была злітая размова, удзельнікамі якой, верагодна, былі Наталля Эйсмант і камандзір АМАПа Дзмітрый Балаба. У размове голас, падобны да прэс-сакратара Лукашэнкі, плануе той самы рэйд на плошчы Пераменаў і наракае на няўдалы візіт у Новую Баравую, жыхары якой далі адпор правакатарам .

Крымінальная справа па факце смерці Рамана Бандарэнкі была ўзбуджаная толькі ў лютым 2021 года. Пра ход расследавання не паведамлялася. Следчыя або не аналізавалі запісы злітых размоў, або не адчытвалася аб экспертызах публічна. Справа была перададзеная з СК у Генпракуратуру, а затым Лукашэнка ўзяў яе «пад асабісты кантроль». Зараз справа прыпыненая, аднак учыненае злачынства (арт. 144 КК РБ «Прычыненне смерці па неасцярожнасці») адносіцца да асабліва цяжкіх і мае тэрмін даўнасці 15 гадоў.

Папярэдні матэрыял
Прыватным лабараторыям Synevo і Gravita забаранілі рабіць ПЦР-тэсты
Наступны матэрыял
Пад выглядам «Свята восені» ў яслях прайшоў «Дзень народнага адзінства»

Iншыя матэрыялы