На русском языке:
Минимум 18 политзаключённых вышли на свободу 3 июля
Такія звесткі на дадзены момант мае праваабарончая арганізацыя «Вясна». Паводле інфармацыі праваабаронцаў, 3 ліпеня на волю выйшлі 4 жанчыны і 14 мужчын, сярод якіх і 67-гадовы старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў.
Кіраўнік Фонду салідарнасці BYSOL Андрэй Стрыжак зазначае, што амаль трэць вызваленых павінна была выйсці з турмы на працягу месяца.
«Тэрміны якія заставалася прасядзець тым, пра вызваленне каго вядома:
- 5 чалавек – у межах месяца;
- 3 чалавека – у межах года;
- 5 чалавек – у межах 1.5-2 год;
- 1 чалавек – у межах 2-3 год;
- 1 чалавек – больш за 6 год.
Сярод тых, хто быў датэрмінова вызвалены за апошнія два дні, вядома пра цяжкі стан здароўя толькі ў Рыгора Кастусёва».
Праваабаронцы падтрымліваюць інфармацыйную цішыню для бяспекі палітвязняў, таму пакуль не публікуюць прозвішчы астатніх вызваленых.
Адзначым, што з 3 ліпеня ў Беларусі зʼявіліся як мінімум 25 новых палітвязняў: 3 ліпеня такімі прызнаныя 8 чалавек, 5 ліпеня – яшчэ 17. Па стане на 5 ліпеня «Вясной» прызнаныя палітычнымі зняволенымі 1423 чалавекі.