На русском языке:
Минимум 8 дронов зашли ночью в Беларусь – один «шахед» находился в 70 км от границы с Литвой
За ноч з 6 на 7 верасня 2024 г. на тэрыторыю Беларусі заляцелі не менш як 7 дронаў-камікадзэ тыпу «шахед» і, як мяркуецца, упершыню зайшоў таксама адзін разведвальны расійскі БПЛА тыпу Supercam. Першы «шахед» зайшоў з Чарнігаўскай вобл. Украіны ў напрамку Лоева каля 23:20 і ўжо праз 40 хвілін вылецеў назад ва Украіну ў напрамку Кіеўскага вадасховішча.
Далейшыя заходы «шахедаў» былі прыкладна ў 02:45, 03:10, 03:37, 03:49, 05:16, 05:54. А каля 08:13, па дадзеных eRadarrua, у Беларусь заляцеў разведвальны БПЛА тыпу Supercam.
Акрамя заходаў у Гомельскую вобласць, мінулай ноччу адзін з «шахедаў» заляцеў і ў Брэсцкую вобл. каля 05:16 у раёне Пінска і працягнуў рух на поўнач. Гэты «шахед» зайшоў у Гродзенскую вобласць (упершыню за ўвесь маніторынг) і даляцеў да самых Карэлічаў і Навагрудка, трымаючы курс у напрамку мяжы з Літвой. Гэты шахед мог праляцець над Беларуссю на поўнач ≈200 км, што з ім здарылася далей — невядома.
На працягу ўсёй ночы ў небе над Беларуссю працавалі знішчальнікі і верталёты ВПС РБ. Усяго, паводле звестак «Беларускі Гаюн», знішчальнікі ВПС РБ узляталі з аэрадрома Баранавічы 4 разы, а верталёты з Мачулішчаў паднімаліся двойчы. Авіяцыя была заўважана не толькі на поўдні краіны, але таксама і на самай поўначы — у раёне Астраўца і Вілейкі, што можа казаць аб тым, што да поўначы краіны мог даляцець не адзін, а два шахеды.