У ноч з 3 на 4 студзеня зафіксавана мінімум 8 заходаў расійскіх дронаў-камікадзэ тыпу «шахед» у Беларусь з Украіны.
Дроны заходзілі ў Палескі запаведнік, рухаліся курсам на Брагін і Хойнікі, а таксама праходзілі праз «беларускі калідор».
Першы заход за ноч зафіксаваны ў 23:51, калі БПЛА заляцеў на Камарын. Далей заходы: 00:08, 00:18, 00:39 (🛩х3) і 00:59 (🛩х2).
Авіяцыя ВПС РБ уначы не паднімалася.
За 2024 год «Беларускі Гаюн» зафіксаваў 395 заходаў БПЛА ў Беларусь з Украіны і РФ, з іх 5 разведвальных дронаў. За год пацверджана 10 выпадкаў збіцця або падзення «шахедаў» у Беларусі і Латвіі, а таксама 1 выпадак разбурэння будынка ў выніку падзення БПЛА.
На дадзены момант няма падставаў меркаваць, што залёты расійскіх БЛА тыпу Shahed-136/131 у Беларусь бліжэйшым часам спыняцца.