На русском языке:
Минимум 9 «шахедов» залетали в Беларусь за июль: один из них взорвался, другой — пропал
На працягу ліпеня ў паветраную прастору Беларусі неаднаразова заляталі расійскія БЛА тыпу Shahed-131/136, якія запускаліся падчас нанясення ракетных удараў па тэрыторыі Украіны.
Усяго, з 11 па 31 ліпеня, у Беларусь заляталі 9 адзінак Shahed-136/131, з якіх у далейшым:
- 1 выбухнуў і ўпаў у Беларусі;
- 7 паляцелі на тэрыторыю Украіны;
- лёс 1 невядомы.
Большасць з іх, а дакладней 7 з 9, паводле нашых звестак, вярталіся на тэрыторыю Украіны, іншыя ж заляталі ўглыб краіны. Так «шахед» №2, які заляцеў у Беларусь ноччу 13 ліпеня, прайшоў у паветранай прасторы нашай краіны больш за 350 км аж да самога Віцебска і пасля гэтага знік, што з ім было далей і дзе ён — невядома. Яшчэ адзін «шахед», які быў 4-м па ліку, 16 ліпеня праляцеў над Беларуссю больш за 400 км і ўзарваўся, упаўшы ў Кастрычніцкім раёне Гомельскай вобласці.
Нягледзячы на масавыя і рэгулярныя залёты БПЛА ў паветраную прастору Беларусі, за ўвесь ліпень не было практычна ніякіх каментароў ад дзяржорганаў РБ на гэты конт. Фактычна адзіная рэакцыя ад дзяржорганаў — гэта ўскоснае пацверджанне абласным упраўленнем МНС, палёту Shahed-136/131 16 ліпеня ў Магілёўскай вобласці.
Аднак нягледзячы на адсутнасць афіцыйнай рэакцыі з боку чыноўнікаў рэжыму Лукашэнкі, вайскоўцы УС РБ пачалі прадпрымаць прэвентыўныя меры па нейтралізацыі пагрозы. Напрыклад, знішчальнікі Су-30СМ сталі рэгулярна вылятаць на поўдзень Беларусі падчас ракетных атак па Украіне, а верталёты перабазіраваліся і сталі дзяжурыць на аэрадроме «Бабруйск», тым самым скарачаючы падлётны час да мяжы з Украінай для перахопу БПЛА, што залятаюць у Беларусь.
Цалкам з аглядам ваеннай актыўнасці на ліпень можна азнаёміцца тут (English).