На русском языке:
Минздрав опубликовал карту всех пунктов вакцинации от COVID-19 в Беларуси
На сайце Міністэрства аховы здароўя Беларусі з’явілася мапа пунктаў вакцынацыі супраць COVID-19. На ёй пазначана больш за 850 аб’ектаў, дзе можна прышчапіцца ад каранавіруса. Акрамя самога месцазнаходжання пункта, паказаная інфармацыя пра час працы і тэлефон для запісу.
Эпідэміялагічная сітуацыя ў Беларусі цяпер моцна пагоршылася. Сярод тых, хто захварэў як ніколі шмат цяжкіх пацыентаў, рэанімацыі перапоўненыя. Мы рэкамендуем насіць маскі ў грамадскіх месцах і, калі магчыма, прайсці вакцынацыю.