На русском языке:
«Мяса — нет, овощей — нет»: Е-доставка значительно сократила ассортимент продукции для доставки в регионы
Сравнение доставки.
На мінулым тыдні стала вядома, што «Е-дастаўка» аднавіла дастаўку прадуктаў па ўсёй краіне, аднак пасля гэтай навіны чытачы пачалі паведамляць, што для дастаўкі ў райцэнтры, цытата: «Даступных прадуктаў няма ад слова зусім».
Гэтую інфармацыю праверыў тэлеграм-канал «Паглядзі, брахня?» і яна пацвердзілася.
Як прыклад, на фота можна параўнаць ідэнтычны прадуктовы кошык у «Е-дастаўцы» з дастаўкай у Мінск і адзін з абласных раённых цэнтраў краіны. Бачна, што для дастаўкі ў рэгіёны адсутнічаюць 5 з 7 самых звычайных прадуктаў: клёцкі, пельмені, марожанае, тушка кураня і нават малако.
Можна было б падумаць, што гэта нейкі збой у адным з раёнаў, але не. Па словах чытачоў, бедны асартымент для дастаўкі ў рэгіёны быў і раней, але зараз стала яшчэ горш. І такая сітуацыя ва ўсіх рэгіёнах за выключэннем буйных гарадоў і Мінскага раёна:
💬 «Раней выбар быў меншы, чым у Мінску, але можна было і курыцу купіць, і каўбасу абраць. Цяпер няма ўвогуле ніводнай каўбасы. Масла сметанковае – 0. Гародніна – 0»;
💬 «На е-мол тое ж самае. Асартымент жабрацкі, асабліва калі не Менск».
💬 «Як толькі змяняеш адрас на рэгіён, то кошык станавіцца пустым. Даступных прадуктаў няма ад слова зусім, для рэгіёнаў практычна ўсё пуста. Мясная прадукцыя, малочная, гародніна – нічога няма».