Віктар Лукашэнка і Раман Галоўчанка з візітам у ААЭ?

JetPhotos
Iнсайд
3 хв.

На русском языке: Виктор Лукашенко и Роман Головченко с визитом в ОАЭ

Паводле інфармацыі рэдакцыі motolko.help, Раман Галоўчанка і Віктар Лукашэнка паляцелі ў ААЭ.

Учора раніцай, 15 сакавіка, у 10:45 борт Falcon 900 EXeasy з рэгістрацыйным нумарам RA-09610 вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» і ў 18:26 прызямліўся ў сталіцы Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў — Абу-Дабі.

Вядома, што гэты борт перыядычна лётае ў ААЭ і па нашай інфармацыі на ім перамяшчаецца сын Лукашэнкі — Віктар Лукашэнка. Цалкам верагодна, што суправаджаць яго мог прэм’ер РБ Раман Галоўчанка.

Мяркуем, Віктар і Раман зноў будуць прасіць у ААЭ фінансавую падтрымку.

Віктар Лукашэнка і Раман Галоўчанка з візітам у ААЭ?

Перасоўванне борта Falcon 900 EXeasy з рэгістрацыйным нумарам RA-09610 / JetPhotos
Папярэдні матэрыял
Тэлеграм-канал «Беларускі Гаюн» прызналі экстрэмісцкім фарміраваннем
Наступны матэрыял
Святлана Ціханоўская: «Удзельнікі Антываеннага Руху не будуць прыцягнутыя да адказнасці ў Новай Беларусі»

Iншыя матэрыялы