На русском языке:
МИД Франции призвал своих граждан без промедления покинуть Беларусь
На сайце МЗС Францыі сказана, што ва ўмовах узброенага наступу Расіі на Украіну і закрыцця беларускай паветранай прасторы любыя паездкі ў Беларусь фармальна не вітаюцца.
Французаў заклікаюць неадкладна пакінуць краіну аўтамабільным транспартам праз памежныя пераходы з Літвой, Польшчай або Латвіяй.
Пра гэта таксама піша Reuters і французскае выданне Le Monde. Апошняе паведамляе, што на дадзены момант у МЗСе краіны не ўдакладнілі прычыны закліку пакінуць Беларусь.