На русском языке:
МИД Литвы призвал остановить БелАЭС до решения проблем с безопасностью
Міністэрства замежных спраў Літвы перадало МЗС РБ ноту з патрабаваннем неадкладна спыніць праект «Беларускай АЭС» да вырашэння ўсіх пытанняў, выяўленых падчас міжнародных праверак і місій па ядзернай бяспецы.
Як сказана на сайце МЗС Літвы, нота стала адказам на інфармацыю аб пуску другога энергаблока БелАЭС, да чаго ўжо ідзе падрыхтоўка.
«Беларусь рыхтуецца да пуску другога няспраўнага энергаблока АЭС, хаваючы ад грамадскасці інцыдэнты і дэфекты. Таксама пагрозы прэзідэнта Расеі размясціць ядзерную зброю ў Беларусі сведчаць аб безадказных паводзінах дыктатарскіх рэжымаў у дачыненні да ядзернай энергіі і яўляюць сабой ядзерную пагрозу для ўсяго рэгіёна», – падкрэсліў кіраўнік МЗС Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс.
Нагадаем, у пачатку сакавіка літоўская разведка паведаміла, што ў 2022 годзе рэжым у Беларусі і карпарацыя «Расатам» схавалі інцыдэнты і дэфекты рэактарных сістэм, якія былі выяўлены на першым і другім энергаблоках БелАЭС. Паводле звестак разведкі, у маі 2022 года на АЭС у Астраўцы былі знойдзены трэшчыны ў зварных швах корпуса рэактара.