На аэрадром «Баранавічы» прыляцелі тры Су-30СМ ВКС РФ

rusarmy.com
2 хв.

На русском языке: На аэродром «Барановичи» прилетели три Су-30СМ ВКС РФ

Сёння ў паветраную прастору Беларусі ўвайшлі тры шматмэтавыя знішчальнікі Су-30СМ ВКС РФ, якія здзейснілі пасадку на аэрадроме «Баранавічы». Варта нагадаць, што апошнія пералёты расейскіх знішчальнікаў паміж Расеяй і Беларуссю былі ў канцы сакавіка. У той час самалёты пакідалі нашу краіну. Малая частка самалётаў на аэрадромах «Баранавічы» і «Ліда», якая засталася, служаць для трэніроўкі новых пілотаў ВКС РФ.

У кастрычніку 2022 года чакалася пастаўка другой партыі знішчальнікаў Су-30СМ у Беларусь. Але сёння прыляцелі знішчальнікі не з завода, а якія стаяць на ўзбраенні ВКС РФ з рэгістрацыйнымі нумарамі RF-81772, RF-81760 і RF-81758.

Маніторынгавая група «Беларускі Гаюн» працягвае сачыць за дзеяннямі і перамяшчэннямі ВС РФ і ВС РБ па тэрыторыі Беларусі.

Папярэдні матэрыял
Цяпер беларускія прыватныя школы павінны атрымліваць ліцэнзію: прыняты новы законапраект аб ліцэнзаванні
Наступны матэрыял
У Беларусі рыхтуюцца прыняць 20 тысяч мабілізаваных расейцаў?

Iншыя матэрыялы