На аэрадроме ў Лунінцы заканчваюць мадэрнізацыю казармаў для расейскіх вайскоўцаў

Медыя-Палессе
5 хв.

In English: Modernization of barracks for the Russian military is being finished at Luninets airfield
На русском языке: На аэродроме в Лунинце заканчивают модернизацию казарм для российских военных

Выданне «Медыя-Палессе» паведамляе, што на вайсковым аэрадроме ў Лунінцы сканчаюць экстраную мадэрнізацыю казармаў, якія будуць прызначацца для расейскіх вайскоўцаў і павінныя быць гатовыя да вайсковых вучэнняў, што стартуюць 16 студзеня.

З прычыны тэрміновага ўвядзення аб’екта ў строй да капітальнага будаўніцтва прыцягнуты розныя арганізацыі. То як выглядалі гэтыя казармы да пачатку мадэрнізацыі можна ацаніць па фота.

На аэрадроме ў Лунінцы заканчваюць мадэрнізацыю казармаў для расейскіх вайскоўцаў

Крыніцы выдання паведамілі, што праца вядзецца пад наглядам узброеных людзей, а матэрыялы і абсталяванне для казармаў выкарыстоўваюць самыя сучасныя. Таксама высветлілася, што пры ўваходзе на будоўлю ва ўсіх, хто працуе на аб’екце, адбіраюцца тэлефоны.

Паведамляецца, што на дадзены момант поўнасцю перабудаваная дарога пры ўездзе на ваенную базу, для яе пашырэння нават высякаліся векавыя дрэвы.

Нагадаем, што лютым-красавіку 2022 г. аэрадром у Лунінцы актыўна выкарыстоўваўся УС РФ. Адтуль здзяйсняла вылеты авіяцыя і ажыццяўляліся пускі ракет. На піку актыўнасці выкарыстання аэрадрому там знаходзіліся некалькі дзясяткаў самалётаў Су-25 і Су-24, а таксама ЗРК З-300/400. У пачатку красавіка самалёты РФ пакінулі аэрадром.

Пра будаўніцтва на аэрадроме ў Лунінцы «Беларускі Гаюн» таксама неаднаразова паведамляў. Маштабныя будаўнічыя работы былі зафіксаваныя яшчэ на спадарожнікавых здымках ад 7 жніўня 2022 года. Ужо тады адбывалася расчыстка тэрыторыі пад будоўлю новых абʼектаў. Таксама адзначым, што першыя чуткі пра магчымую «вялікую будоўлю» на аэрадроме зʼявіліся яшчэ ў студзені 2022 года.

Папярэдні матэрыял
Украіна ўвяла санкцыі супраць прапагандыстаў рэжыму Лукашэнкі
Наступны матэрыял
У Беларусь прыляцелі 8 знішчальнікаў ВКС РФ і 4 грузавыя барты

Iншыя матэрыялы