На русском языке:
На беларусско-украинской границе уже неделю горит лес: дым дошёл до Ельска
Сёння раніцай выданне «Флагшток» паведаміла, што ў прыгранічнай тэрыторыі Украіны з Беларуссю ў апошнія дні спадарожнікавыя сэрвісы фіксуюць лясны пажар.
Пажар расцягнуўся ўздоўж беларуска-ўкраінскай мяжы прыкладна на 5 км. каля пагранперахода «Аляксандраўка-Вільча». Па дадзеных сэрвісу FIRMS, лес гарыць як мінімум з 1 ліпеня.
Па нашай інфармацыі, сёння дым ад гэтага пажару дайшоў да Ельска (Гомельская вобласць, Беларусь), які знаходзіцца за 55 км ад падпаленага лесу. Адзначым, што тэрыторыі, дзе гарыць лес, могуць мець падвышаны ўзровень забруджвання радыяцыяй. Таму рэкамендуем жыхарам бліжэйшых раёнаў на ўсялякі выпадак трымаць вокны зачыненымі.