На русском языке:
В Берлине может появиться улица Марии Колесниковой
На change.оrg зʼявілася петыцыя з прапановай перайменаваць участак вуліцы Am Treptower Park каля амбасады РБ у Берліне ў гонар палітзняволенай Марыі Калеснікавай.
Петыцыю запусціў Фонд свабоды Акселя Шпрынгера сумесна з «Рэпарцёрамі без межаў», Freedom House і Сусветным кангрэсам свабоды.
«Мы ўсведамляем, што працэс афіцыйнага перайменавання можа быць доўгім і цяжкім. Аднак паводле закону гэта магчыма, і мы хочам гэта зрабіць. Для палітвязняў гэта больш, чым проста вулічны знак», – сказана ў петыцыі.
На гэты момант петыцыю падпісаў ужо 81 чалавек.