На русском языке:
На Ельне уже сутки горит болото
Па дадзеных YelniaTrip, задымленне ў раёне возера Чорнае і вострава Альшэўскі на тэрыторыі заказніка «Ельня» заўважылі ўчора раніцай.
Актывісты і мясцовае лясніцтва ўжо другі дзень тушаць агонь, і на гэты момант пажар яшчэ не патушаны.
Балотны масіў Ельня знаходзіцца ў Мёрскім раёне. Яго плошча складае каля 253 квадратных кіламетра. Гэта найбуйнейшае ў Беларусі і пятае па плошчы ў Еўропе балота. На тэрыторыі масіва знаходзіцца заказнік, флора якога налічыць каля 550 відаў раслін, у тым ліку чырвонакніжных. Са 117 відаў птушак, якія тут насяляюць, 22 віды занесены ў Чырвоную кнігу.