На Мотавела Лукашэнку паказалі «беларускі» матацыкл, які робяць у Кітаі для французскай кампаніі

Mash
2 хв.

In English: Motovelo plant showed Lukashenka a «Belarusian» motorcycle made in China for a French company
На русском языке: На Мотовелозаводе Лукашенко показали «беларусский» мотоцикл, который делают в Китае для французской компании

На Мотавела Лукашэнку паказалі «беларускі» матацыкл, які робяць у Кітаі для французскай кампаніі

Mash X-Ride Classic 650, які выдаюць за беларускі матацыкл

На ўчорашнім відэа гендырэктар «Мотавела» Мікалай Ладуцька, паказваючы Лукашэнку новы матацыкл, кажа, што «свой дызайн-праект, дызайн-ідэя, кампаноўка, зборка».

Зборка можа і свая, а вось на рахунак усяго астатняга – вялікія сумневы. Расійскі блогер Рустэм Адагамаў звярнуў увагу, што гэты матацыкл увогуле не беларускі – гэта французскі Mash X-Ride Classic 650, які цалкам вырабляюць у Кітаі. Кошт такога матацыкла ў Вялікабрытаніі складае каля 5 000 фунтаў ($6015).

Больш за тое, на матацыкле, які паказалі Лукашэнку, нават шыльду X-Ride не прыбралі. Ну, і вядома, беларускі лагатып маркі Minsk, роўна на месцы лога французскай кампаніі Mash.

Дарэчы, цікава, што на сайце Мотавела гэты матацыкл у продажы пакуль не прадстаўлены.

На Мотавела Лукашэнку паказалі «беларускі» матацыкл, які робяць у Кітаі для французскай кампаніі

Mash X-Ride Classic 650
Папярэдні матэрыял
У Беларусі пачалі з’яўляцца бутэлькі Pepsi з беларускамоўнай этыкеткай
Наступны матэрыял
Прапагандысты закупляюць ботаў для накруткі патрэбных рэакцый у тэлеграм-каналах незалежных медыя і дэмсілаў.

Iншыя матэрыялы