У 841-ю групу артылерыі паступілі новыя грузавікі сямейства МЗКЦ-600100?

Мінабароны РБ
4 хв.

На русском языке: У 841-ю групу артылерыі паступілі новыя грузавікі сямейства МЗКЦ-600100?

Нядаўна ў 841-й групе артылерыі 11-й амбр (в/ч 20670, Слонім) з нагоды 80-годдзя з дня ўтварэння часткі прайшоў дзень адчыненых дзвярэй. Для наведвальнікаў была арганізаваная выстава ваеннай тэхнікі, якая знаходзіцца на ўзбраенне часці. Сярод іх быў і аўтамабіль МЗКЦ-600100 (6х6) сямейства аўтамабіляў «6001».

Некаторыя тэхнічныя характарыстыкі машыны:
▪️ Мае V-вобразны 8-цыліндравы турбадызель ЯМЗ-7513.10-02 (430 л.с.), што забяспечвае ўдзельную магутнасць 18 л. на тону.
▪️ Абсталявана гідрамеханічнай трансмісіяй з блокам электроннага кіравання.
▪️ Абсталёўваецца незалежнай падвескай усіх колаў (±200 мм.).
▪️ Грузападымальнасць – 11 тон.

Варта адзначыць, што інфармацыі аб паступленні ў ВС РБ гэтага аўтамабіля раней не публікавалася. У сувязі з гэтым прычыны з’яўлення ў 841-й групе артылерыі МЗКЦ-600100 могуць быць наступныя:

1) машына перададзена для правядзення вайсковых выпрабавання і тэсціравання (на гэта паказваюць «транзітныя нумары»);

2) машыну прыгналі ў частку выключна для паказухі з нагоды дня адчыненых дзвярэй.

Папярэдні матэрыял
На палігоне «Ружанскі» пачаліся трэніроўкі авіяцыі ВКС РФ
Наступны матэрыял
Барацьба з ужываннем наркотыкаў сярод вайскоўцаў набірае абароты

Iншыя матэрыялы