На русском языке:
На ремонт взлетно-посадочных полос трех военных аэродромов МО РБ потратит почти $ 500 тысяч
Паводле дадзеных партала дзяржзакупак, камандаванне ВПС і войскаў СПА УС РБ закупіла 1000 пліт аэрадромных тыпу ПАГ-18/ПАГ-14. На закупку пліт было выдаткавана 1300000 BYN ($ 455932).
Пліты павінны быць дастаўлены на:
▪️ 50-ю змешаную авіяцыйную базу (в/ч 06752, аэрадром «Мачулішчы») – 584 пліты ПАГ-18.
▪️ 116-ю штурмавую авіяцыйную базу (в/ч 19764, аэрадром «Ліда») – 266 пліт ПАГ-14.
▪️ 61-ю знішчальную авіяцыйную базу (в/ч 54804, аэрадром «Баранавічы») – 150 пліт (тып не ўдакладняецца).
Даведачна. Аэрадромныя пліты ПАГ-14 і ПАГ-18 адрозніваюцца таўшчынёй (140 і 180 мм адпаведна).
Адзначым, што закупка пліт ПАГ-14/ПАГ-18 не зʼяўляецца чымсьці незвычайным. Напрыклад, у 2022 годзе камандаванне ВПС і войскаў СПА УС РБ купіла 564 пліты ПАГ-18 для 50-й змешанай авіяцыйнай базы (аэрадром «Мачулішчы»). У 2021 годзе для аэрадрома «Мачулішчы» было закуплена 540 пліт.