На тэрыторыю амбасады РБ у Вільні кінулі лампаду: узнік пажар

Delfi
5 хв.

На русском языке: На территорию посольства РБ в Вильнюсе бросили лампаду: возник пожар

Уначы 20 красавіка каля 00:13 на тэрыторыю РБ у Вільні па вуліцы Міндоўга кінулі падпаленую лампаду. Пра гэта гаворыцца ў зводцы паліцыі літоўскай сталіцы. Паліцыя мяркуе, што лампада была напоўнена ўзгаральнай вадкасцю, у выніку чаго ўзнік пажар, які загас сам.

«У Вільні на вул. Міндоўга невядомы кінуў на тэрыторыю пасольства Рэспублікі Беларусь магільную свечку, напоўненую патэнцыйна ўзгаральнай вадкасцю, у выніку чаго ўзнік пажар, які згас сам. Пачата дасудовае расследаванне», – сказана ў зводцы паліцыі Літвы.

Пачата дасудовае расследаванне па артыкуле аб знішчэнні маёмасці (артыкул 187 КК Літвы).

Адзначым, што каля амбасады рэжыму ў Беларусі ў Вільні ўжо некалькі гадоў знаходзіцца мемарыял у памяць беларусаў, якія загінулі на пратэстах, зніклі без вестак ці былі забітыя за сваю пазіцыю.

На тэрыторыю амбасады РБ у Вільні кінулі лампаду: узнік пажар

Мэмарыял каля амбасады РБ у Вільні / LRT
Папярэдні матэрыял
Пад Гомелем бачылі метэарыт, які падае?
Наступны матэрыял
У Судане знішчаны беларускі самалёт кампаніі Belcanto Airlines

Iншыя матэрыялы