На русском языке:
На войне в Украине погиб основатель «Белого Легиона» Мирослав Лазовский
Пра гэта паведаміла «Радыё Свабода». Міраслаў Лазоўскі – адзін з 5-ці загінуўшых пад Бахмутам беларускіх добраахвотнікаў, якія ваявалі за свабоду Беларусі і Украіны.
Міраславу Лазоўскаму было 49 гадоў. Развітанне з адным з заснавальнікаў «Белага Легіёна», байцом батальёна «Волат» адбудзецца 26 траўня ў Кіеве каля помніка Кію, Шчака, Харыва і Лыбедзі на беразе Дняпра. Пачатак цырымоніі а 13:00.
Міраславу Лазоўскаму было 49 гадоў. Ён нарадзіўся ў Мінску, яго бацька паходзіць са Случчыны, а мама — з Магілёўшчыны. Скончыў ён Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, піша «Наша Ніва».
У 1995 годзе ён уступіў у заснаванае Міколам Статкевічам «Згуртаванне беларускіх вайскоўцаў», у тым жа годзе стаў адным са стваральнікаў «Белага легіёна» — ваенізаванай патрыятычнай арганізацыі, мэтай якой была дапрызыўная падрыхтоўка моладзі.
Міраслаў Лазоўскі ўручае «сталёвыя берэты» ўдзельнікам «Белага легіёна», якія прайшлі прайшлі выпрабаванне на іх. Канец 1990-х / Фото: Наша Нива
Сябры «Белага легіёна» былі актыўнымі ўдзельнікамі мітынгаў і шэсцяў у 1996—1999 гадах. Арганізацыя сышла ў падполле на пачатку 2000-х. Апошні раз згадкі пра «Белы легіён» з’яўляліся ў 2017 годзе, калі затрымалі Лазоўскага і былых кіраўнікоў арганізацыі. Аднак неўзабаве вызвалілі з-пад варты.
У 2013 годзе Міраслаў Лазоўскі заснаваў кніжную серыю «Беларусь у войнах», яе мэтай ён называў распаўсюджванне навукова-папулярных выданняў аб гісторыі Беларусі.
Працаваў інжынерам, а пасля ў выдавецтве «Кнігазбор», якое зліквідавалі ўлады ў студзені 2023 года.