На русском языке:
На въезде в Беларусь из РФ ввели временный погранконтроль
Выданне Zerkalo.io са спасылкай на Дзяржпагранкамітэт паведамляе, што Беларусь увяла кантроль на мяжы з Расіяй.
На гарачай лініі Дзяржпагранкамітэта журналістам пацвердзілі, што кантроль на ўезд у Беларусь будзе на ўсіх асноўных уездах з Расіі.
«Так, праводзяцца зараз пэўныя мерапрыемствы. Гэта ў рамках выканання ратыфікацыйнага пагаднення аб узаемным прызнанні віз з Расіяй. На шасці асноўных напрамках працуе гэты кантроль. Гэта толькі на ўезд», – сказалі журналістам у ДПК РБ.
Па словах прадстаўніка ДПК, гэта павінна быць часова, але калі скончыцца кантроль, невядома. «Да асаблівага распараджэння», – сказаў ён.
Нагадаем, сёння пра гэта ўжо паведамлялі СМІ. Флагшток пісаў, што ў раёне памежнага перахода Чырвоны Камень устанаўліваецца нешта накшталт кантрольнага пункта:
«На выездзе з РБ праз Добруш усталёўваюць нейкія КПП у выглядзе церамкоў. Працуюць памежнікі».
Таксама людзі пішуць, што на расейска-беларускай мяжы паміж Лёзнам і Рудняй сёння ўзмоцнены кантроль з боку сілавікоў РБ. На трасе М1: Засценкі (РБ) – Чырвоная горка (РФ) выстраілася вялікая чарга з машын з-за праверак.
Увядзенне пашпартнага кантролю на ўезд з Расіі адбылося пасля нарады Аляксандра Лукашэнкі з сілавікамі 2 мая пасля дыверсіі на чыгунцы ў Бранскай вобласці Расіі.
«Расія ўжо не кантралюе сваіх граніц з Украінай, пра што сведчаць свабодны ўваход дыверсійных груп у расійскія вёскі, а таксама падрывы чыгункі. Мінск хоча перастрахавацца, каб праз некантраляваную мяжу з Расіяй зброя і дыверсанты не траплялі ў нашу краіну. Лагічны крок у такім разе — увесці ўласны фільтр на граніцы», — патлумачыла «Нашай Ніве» логіку дзеянняў Мінска абазнаная асоба.