На ўзбраенне Сіл спецыяльных аперацый Беларусі паступяць «Грады»?

МА РБ
Эксклюзіў
6 хв.

На русском языке: На вооружение Сил специальных операций Беларуси поступят «Грады»?

6 ліпеня тэлеграм-канал 72-га абʼяднанага навучальнага цэнтра (далей – 72-ы анц) апублікаваў пост пра заняткі па спецыяльнай падрыхтоўцы ў 3-й школе падрыхтоўкі спецыялістаў танкавых і артылерыйскіх падраздзяленняў. Адзначалася, што «будучыя спецыялісты ўстаноўкі БМ-21 адпрацоўваюць нарматывы па рабоце ў разліках».

На апублікаваных фота можна заўважыць, што частка вайскоўцаў апранутая ў майкі зялёнага (ахоўнага) колеру, а частка – у цяльняшкі.

Адзначым, што ўказам ад 17.03.2020 № 100 быў зацверджаны Пералік прадметаў ваеннай формы адзення. Так, сярод прадметаў ваеннай формы адзення ваеннаслужачых тэрміновай службы пазначаны:

  • Фуфайка ахоўнага колеру (для вайскоўцаў Сіл спецыяльных аперацый (ССА) – фуфайка нацельная з палосамі блакітнага і белага колеру).
  • Футболка ахоўнага колеру (для вайскоўцаў ССА – майка нацельная з палосамі блакітнага і белага колеру).

Іншымі словамі, цяльняшка зʼяўляецца элементам ваеннай формы адзення ваеннаслужачых тэрміновай службы, якія праходзяць службу менавіта ў ССА. З гэтага можна зрабіць выснову, што ў ССА плануецца фарміраванне артылерыйскага падраздзялення, якое будзе мець на ўзбраенні рэактыўную сістэму залпавага агню (далей – РСЗА) «Град». Верагодней за ўсё, менавіта для гэтых мэт у 72-м навучальным цэнтры ўжо пачалі падрыхтоўку спецыялістаў.

Даведачна. Паводле дадзеных сайта МА РБ, 3-я школа падрыхтоўкі спецыялістаў танкавых і артылерыйскіх падраздзяленняў 72-га анц рыхтуе камандзіраў 122-мм. РСЗА «Град» (БМ-21).

Улічваючы сярэднія тэрміны навучання курсантаў у 72-м анц можна чакаць зʼяўленне падраздзялення з РСЗА «Град» у ССА ўжо восенню 2023 года. Можна меркаваць, што будуць сфарміраваныя рэактыўныя артылерыйскія батарэі ў складзе змешаных артылерыйскіх дывізіёнаў брыгад ССА.

Такім чынам, агнявая моц артылерыйскіх падраздзяленняў ССА павялічыцца. У цяперашні час на ўзбраенні ССА маюцца мінамёты (82 мм. 2Б24 і 120 мм. 2Б23 «Нона-М»), а таксама 122 мм. гаўбіцы Д-30.

Адзначым, што ў пачатку 2023 года ў 51-й артылерыйскай брыгадзе таксама была сфарміравана рэактыўная артылерыйская батарэя на РСЗА «Град».

Папярэдні матэрыял
Святлана Ціханоўская прыняла дэлегацыю сенатараў ЗША, што прыбылі на Саміт НАТА
Наступны матэрыял
На Змітра Дашкевіча завялі новы артыкул

Iншыя матэрыялы