Намеснік кіраўніка МЗС РФ заявіў, што размяшчэнне ТЯЗ ідзе па графіку, але ні слова аб яго завозе ў Беларусь

ТАСС
3 хв.

In English: Deputy Foreign Minister of Russia said that the deployment of tactical nuclear weapons in Belarus is on schedule, but didn’t mention their transfer to the country
На русском языке: Замглавы МИД РФ заявил, что размещение ТЯО идет по графику, но ни слова о его завозе в Беларусь

Намеснік кіраўніка МЗС РФ Сяргей Рабкоў, выступаючы на семінары «Умацаванне рэжыму ядзернага нераспаўсюджвання» ў Бішкеку, заявіў, што размяшчэнне расійскага ТЯЗ ў Беларусі ідзе па графіку.

«Размяшчэнне тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі здзяйсняецца ў адпаведнасці з графікам, пра які казаў прэзідэнт РФ. Цяпер там пройдзена некалькі этапаў стварэння адпаведнай інфраструктуры або абсталявання адпаведных носьбітаў. У нас гэтая праца працягваецца. […] Калі кіраўніцтва палічыць магчымым і пажаданым прадставіць падрабязнасці таго, што адбываецца, гэта будзе зроблена. На сёння ніякіх дапаўненняў або зменаў да таго, што раней на гэтую тэму агучвалася, у мяне няма», – сказаў ён.

Пры гэтым Рабкоў нічога не паведаміў аб завозе ТЯЗ ў Беларусь і не стаў дэталізаваць тэрміны выканання пастаўленых задач.

Папярэдні матэрыял
У Мінск прыляцеў прэзідэнт Экватарыяльнай Гвінеі Тэадора Абіянг Нгема Мбасага
Наступны матэрыял
Аляксандр Мілінкевіч – пазаштатны дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях еўрапейскага выбару Беларусі

Iншыя матэрыялы