На русском языке:
«Наша Ніва»: офицер спецназа спецподразделения КГБ «Альфа» сбежал за границу
Выданне «Наша Ніва» са спасылкай на свае крыніцы паведамляе, што ў канцы верасня збег за мяжу афіцэр спецназа КДБ «Альфа» ў званні капітана.
Паводле інфармацыі выдання, пасля гэтага ягоную групу паставілі «на каранцін» і адхілілі ад выканання задач. У дадзены момант у падраздзяленні шукаюць іншых «здраднікаў».
Самога спецназаўца зараз правяраюць контртэрарыстычныя службы адной з краін.
Дапоўнена: КДБ прызнаў уцёкі экс-супрацоўніка за мяжу. Аднак у КДБ заявілі, што за мяжу ён уцёк нібыта ад крымінальнага пераследу за махлярства, і цяпер аб’яўлены ў вышук.