На русском языке:
Учителя нарушают требование Минздрава и не отпускают детей на 5 дней без справки
Два тыдні таму быў апублікаваны дакумент Міністэрства аховы здароўя, у якім гаварылася, што школьнікі і студэнты пры адсутнасці іх на занятках на працягу 5 дзён не абавязаны прадастаўляць даведку аб стане здароўя. Мера часовая і ўведзена праз эпідэмію COVID-19. Прайшло 2 тыдні, аднак патрабаванне Міністэрства аховы здароўя выконваюць далёка не ўсе настаўнікі і выкладчыкі. Часам нават заявы ад бацькоў, што адзін з чальцоў сям’і захварэў COVID-19, аказваецца недастаткова.
У рэдакцыю Motolko.help паведамляюць, што гэтае патрабаванне Мінздара выконваецца далёка не ва ўсіх школах.
«Настаўнікі не даюць дазволу, каб дзіця магло застацца дома без прад’яўлення даведкі да 5 дзён, хаця не так даўно такі дазвол публікавалі ў навінах. Гэтыя два выпадкі былі напярэдадні ў Бабруйску. Спасылаліся на тое, што не чулі пра такое і прыгразілі падаць заяву ў сацапёку».
Такія ж выпадкі былі ў Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным каледжы:
«На пытанне аб тым, ці можна зараз заставацца дома з прыкметамі ВРВІ на 5 дзён, не прыносячы даведку, куратары адказваюць, што такой пастановы ім не паступіла, яны нічога пра гэта не ведаюць і пагражаюць дысцыплінарнымі спагнаннямі за пяцідзённую адсутнасць на вучобе без даведкі».
У некаторых школах Мінска таксама не ведаюць аб новым распараджэнні Міністэрства аховы здароўя і патрабуюць у дзяцей, якія прапусцілі заняткі, даведкі аб стане здароўя.
«У Мінскай школе ў першаклашкі настаўнік патрабавала даведку, маўляў калі хварэла дзіця, то пасля хваробы трэба даведка, што здаровае».
Часам нават заявы ад бацькоў, што адзін з членаў сям’і хворы на COVID, настаўнікам аказваецца недастаткова, каб неадкладна адпусціць дзіця дадому.
«Сын сёння даведаўся першым, што мая маці, з якой мы разам жывём, хворая на кавід і хацеў сысці з урокаў. Настаўнік яго не пусціла: дзяжурны клас, не пойдзеш. Пакуль заявы ад мамы не прынясеш, не паверу. Я сказала па тэлефоне, што ён кажа праўду і заяву я напішу, але яна ўсё роўна да канца навучальнага дня сына не адпускала».
У вышэйшых навучальных установах абстаноўка тая ж:
«Нам ва ўніверсітэце сказалі, што толькі па даведцы і ніякіх прывілеяў няма»
Пры гэтым у рэдакцыю Motolko.help паступаюць паведамленні і пра адваротныя выпадкі, калі дзяцей без праблем адпускаюць на 5 дзён па пісьмовай ці нават вуснай заяве бацькоў. Відаць, усё залежыць ад упартасці школьнай адміністрацыі і канкрэтных настаўнікаў.