На русском языке:
Не только Красный Костёл: договора аренды разорваны минимум с 4-мя костёлами в Беларуси
У кастрычніку мінулага года стала вядома аб скасаванні дамовы бязвыплатнага карыстання Чырвоным Касцёлам з абшчынай «Рымска-каталіцкая парафія святога Сымона і святой Алены». Ад прыходу патрабавалі забраць маёмасць з касцёла цягам некалькіх дзён.
Цяпер жа нарвежская праваабарончая арганізацыя «Форум 18» высветліла, што рэжым у РБ скасаваў бестэрміновыя і бясплатныя дамовы арэнды мінімум з чатырма беларускімі храмамі:
- Касцёл св. Сімяона і Алены ў Мінску (Чырвоны касцёл),
- Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і Святога Станіслава ў Магілёве,
- Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску,
- Пратэстанцкая царква «Новае жыццё» ў Мінску.
Па словах праваабаронцаў, умовай для працягу функцыянавання касцёлаў зʼяўляецца падпісанне новай дамовы з памесячнай аплатай арэнды (сума невядомая) на тэрмін ад 6 месяцаў да 5 гадоў. У такім выпадку, у далейшым, касцёлам будзе дазволена аднавіць выкарыстанне сваіх гістарычных будынкаў бясплатна.
«Нам сказалі, што калі мы не падпішам новую дамову, то касцёл будзе перададзены музею… а нам будзе дазволена праводзіць там набажэнствы толькі раз на тыдзень», – сказаў католік, блізкі да Касцёла Божага цела ў Нясвіжы.