Не толькі Чырвоны Касцёл: дамовы арэнды разарваныя мінімум з чатырма касцёламі ў Беларусі.

Grisha Bruev / Shutterstock
4 хв.

На русском языке: Не только Красный Костёл: договора аренды разорваны минимум с 4-мя костёлами в Беларуси

У кастрычніку мінулага года стала вядома аб скасаванні дамовы бязвыплатнага карыстання Чырвоным Касцёлам з абшчынай «Рымска-каталіцкая парафія святога Сымона і святой Алены». Ад прыходу патрабавалі забраць маёмасць з касцёла цягам некалькіх дзён.

Цяпер жа нарвежская праваабарончая арганізацыя «Форум 18» высветліла, што рэжым у РБ скасаваў бестэрміновыя і бясплатныя дамовы арэнды мінімум з чатырма беларускімі храмамі:

  • Касцёл св. Сімяона і Алены ў Мінску (Чырвоны касцёл),
  • Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і Святога Станіслава ў Магілёве,
  • Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску,
  • Пратэстанцкая царква «Новае жыццё» ў Мінску.

Па словах праваабаронцаў, умовай для працягу функцыянавання касцёлаў зʼяўляецца падпісанне новай дамовы з памесячнай аплатай арэнды (сума невядомая) на тэрмін ад 6 месяцаў да 5 гадоў. У такім выпадку, у далейшым, касцёлам будзе дазволена аднавіць выкарыстанне сваіх гістарычных будынкаў бясплатна.

«Нам сказалі, што калі мы не падпішам новую дамову, то касцёл будзе перададзены музею… а нам будзе дазволена праводзіць там набажэнствы толькі раз на тыдзень», – сказаў католік, блізкі да Касцёла Божага цела ў Нясвіжы.

Папярэдні матэрыял
У Беразіно затрымалі мужчыну, які здымаў сілавікоў на камеру – праз гадзіну яго прывезлі ў рэанімацыю
Наступны матэрыял
Святлана Ціханоўская наведае ЗША з афіцыйным візітам

Iншыя матэрыялы