На русском языке:
Не только Timberland. Из Беларуси уже ушли более 140 компаний
Стала вядома, што ў Мінску закрываецца адзіная крама адзення і абутку амерыканскага брэнда Timberland. Так, гэта тыя самыя працоўныя чаравікі гарчычнага колеру.
У нашай краіне ў іх была толькі адна крама ў ГЦ «Замак», аб закрыцці брэнд паведаміў у сваім Instagram, а апошні іх працоўны дзень будзе 16-17 снежня.
Мы ўжо неаднаразова пісалі, што вядзем спіс кампаній, якія сышлі або істотна абмежавалі сваю дзейнасць у Беларусі пасля пачатку вайны. На сённяшні дзень нам вядома аб 144-х кампаніях.
Сапраўды, можа здацца, што пасля таго, як лютым-сакавіку кампаніі «пачкамі» сышлі з рынку, то іншыя засталіся і з буйных сыходаў можна вылучыліся хіба што пару сетак фаст-фуда, але на самой справе гэта не так. Кампаніі працягваюць сыходзіць з рынку з-за вайны, эканамічнай сітуацыі, рэпутацыйнай рызык і тд. А вось толькі некалькі з тых, што сышлі за апошнія месяцы:
Playrix – геймдэў-гігант, які ўваходзіць у топ-5 распрацоўшчыкаў гульняў у свеце. Гэтая кампанія распрацавала такія вядомыя мабільныя free-to-play, як Gardenscapes (там пра дварэцкага, які аднаўляе фамільны сад) і Fishdom (пра рыбу, дзе вы ўпрыгожваеце віртуальны акварыум).
Калі больш канкрэтна, то з краіны сышла кіпрская «Рым’ют Холдынгс Лімітэд», якая валодае Playrix і да нядаўняга часу валодала беларускай «дачкой» «Плэйрыкс Бі Уай».
Ciklum – дацка-ўкраінская ІТ-кампанія, адна з «піянераў» беларускага ПВТ, якая ў канцы 10-х уваходзіла ў лік найбуйнейшых працадаўцаў беларускай IT-галіны.
Уладальнікам кантрольнага пакета Ciklum зʼяўляецца амерыканскі мільярдэр Джордж Сорас. Ну, а зараз іхняя беларуская «дачка» – «Сіклум Бел» знаходзіцца ў працэсе ліквідацыі.
Veeva Systems – IT-распрацоўшчык прадуктаў для фармацэўтычнай галіны, які меў у Менску цэнтр распрацоўкі пад брэндам «Кросікс Салюшнз Бай», якая цяпер ліквідуецца.
Сыход гэтай кампаніі таксама значны хаця б таму што яе заснавальнік Пітэр Гасснер – гэта мільярдэр, які займае 984-е месца ў сусветным спісе Forbes.
З усім спісам кампаній, якія ўжо разбіты па галінах, можна азнаёміцца тут.
Як вы разумееце, спіс ужо вялікі, але ён яшчэ не поўны, прынамсі таму што вялікая колькасць кампаній не заяўлялі аб сваім сыходзе адкрыта, а сышлі «ціха». Упэўненыя, што нават прайшоўшыся па тым, што ўжо сабрана, вы знойдзеце брэнды аб сыходзе якіх нават не чулі.
Спіс працягвае абнаўляцца, і калі вы хочаце нам дапамагчы, то дасылайце дадзеныя па кампаніям, якія таксама сышлі з Беларусі ў @motolko_bot.
Адзіная просьба: адразу дасылаць спасылку на крыніцу, дзе сказана аб сыходзе той ці іншай кампаніі, нейкая заява на сайце, пост у сацсетках ці навіна ў СМІ. Дзякуй!
Спіс кампаній і сервісаў, якія сышлі з рынку Беларусі.
P.s. Не забываемся пра VPN.