Еўракамісія выдаткуе €25 мільёнаў на падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці

Guillaume Périgois / unsplash.com
4 хв.

На русском языке: Еврокомиссия выделит €25 миллионов на поддержку беларусского гражданского общества

На сайце Еўракамісіі сказана, што ЕК прыняла новую праграму дапамогі беларускім актывістам і студэнтам у памеры 25 мільёнаў еўра.

Дапамога выдзяляецца на падтрымку:

  • Беларускіх актывістаў грамадзянскай супольнасці за прасоўванне дэмакратычных зменаў і правоў чалавека ў Беларусі;
  • Беларускіх студэнтаў і спецыялістаў у доступе да сучаснай якаснай адукацыі.

«Гэтая праграма даводзіць агульную падтрымку народа Беларусі да больш за 30 мільёнаў еўра ў 2022 годзе. Пасля фальсіфікаваных выбараў у жніўні 2020 года ЕЗ падтрымаў народ Беларусі больш чым на 100 мільёнаў еўра, пакрываючы прамую дапамогу ахвярам рэпрэсій, грамадзянскай супольнасці, незалежным СМІ, моладзі, малому бізнесу», – сказана на сайце ЕК.

Гэтае рашэнне падтрымаў сябра Еўрапарламента, галандскі палітык ад Лейбарысцкай партыі Тэйс Рэтэн (Thijs Reuten), але адзначыў, што трэба рабіць больш:

«Трэба больш, але гэта добры першы адказ на рэзалюцыю Еўрапарламента ад 23 лістапада, які дапаможа дэмакратычнай грамадзянскай супольнасці Беларусі і студэнтам EU4Belarus [праграма дапамогі ЕЗ для падтрымкі сацыяльнай устойлівасці і развіцця чалавечага капіталу ў Беларусі, – заўв. motolko.help]».

Папярэдні матэрыял
Не толькі Timberland. З Беларусі ўжо сышлі больш за 140 кампаній
Наступны матэрыял
Аналаг Revolut для беларусаў, пляцоўка для продажу работ беларускіх мастакоў і платформа для вывучэння беларускай мовы – у аплікацыі «Новая Беларусь»

Iншыя матэрыялы