«НЕ ядзернай зброі ў Беларусі»: Заўтра Чарнобыльскі шлях пройдзе ад Вільні да Нью-Ёрка

Белсат
5 хв.

На русском языке: «НЕ ядзернай зброі ў Беларусі»: Завтра Чарнобыльскі шлях пройдёт от Вильнюса до Нью-Йорка

26 красавіка, у 37-ю гадавіну катастрофы на ЧАЭС, беларусы па ўсім свеце выйдуць на адну з найстарэйшых акцый беларускага народа – Чарнобыльскі шлях.

Галоўны лозунг акцыі: «НЕ ядзернай зброі ў Беларусі». Беларусы ў чарговы раз пакажуць усяму свету, што мы супраць планаў Пуціна і Лукашэнкі па размяшчэнні ядзернай зброі ў нашай краіне.

«НЕ ядзернай зброі ў Беларусі»: Заўтра Чарнобыльскі шлях пройдзе ад Вільні да Нью-Ёрка

Чарнобыльскі шлях у Вільні, 2022 / Фота: Белсат

Ужо зараз вядома, што заўтра акцыі пройдуць у:

  • Вільні – 18:00. Лукішская плошча.
  • Варшаве – 18:00. Помнік Каперніку.
  • Таронта — 12:30. У генеральнага консульства РФ
  • Нью-Ёрке — 12:30. Штаб-кватэра ААН
  • Кракаве — 18:00, пл. Вялікай Арміі Напалеона
  • Уроцлаве — 18:00, Pręgierz.
  • Шчэцыне — 19:00, Zegar Słoneczny.
  • Гданьске — 18:00, Złota Brama.
  • Берлине — 17:45, Mühlenstraße 70-71
  • Капенгагене — 17:00, Christiansborg Slotsplads.

Усе акцыі 26 красавіка збіраюцца на мапе dze.chat.

Бярыце нашыя нацыянальныя сцягі, вашыя плакаты, атрыбутыку Чарнобыльскага Шляху і далучайцеся да акцыі ў вашым горадзе ці арганізуйце яе самастойна разам з дыяспарай.

Інфармацыю пра тое, дзе і калі пройдзе Чарнобыльскі шлях сёлета – дасылайце ў @dzechat_bot.

Папярэдні матэрыял
Злітыя дакументы Пентагона: лётнае вучэнне ў Беларусі – гэта дэзінфармацыя Генштаба РФ. «Беларускі Гаюн» пісаў пра гэта яшчэ ў студзені
Наступны матэрыял
«Захапляльны гатычны нуар ад адной з самых смелых тэатральных труп свету»: У Лондане адбудзецца сусветная прэм’ера спектаклю Belarus Free Theatre — «Дзікае паляванне караля Стаха»

Iншыя матэрыялы