На русском языке:
Недоплату по подоходному налогу будут взыскивать «оперативнее»
З наступнага года наймальнікаў і падатковых агентаў абавяжуць падаваць падатковыя дэкларацыі аб падаходным падатку супрацоўнікаў. Пра гэта заявіла намесніца міністра МПЗ Эла Сіліцкая ў інтэрв’ю агенцтву «БелТА».
«Мы плануем з наступнага года ўвесці дэкларацыю для падатковых агентаў па падаходным падатку. […] Практыка паказвае, што не заўсёды ўсе суб'екты гаспадарання своечасова і ў поўным аб'ёме пералічваюць суму падаходнага падатку ў бюджэт», — сказала Сіліцкая.
Паводле яе слоў, асобная падатковая дэкларацыя дазволіць МПЗ аператыўна спаганяць недаплату.
«Калі падаходны падатак пералічваецца ў бюджэт не ў поўным аб'ёме, то на падставе гэтай падатковай дэкларацыі мы зможам аператыўна спагнаць адсутную суму», — сказала яна.
Сіліцкая адзначыла, што такі падыход дазволіць падатковым агентам пазбегнуць пені за несвоечасовую выплату падаткаў, якая зараз налічваецца па выніках праверкі.