На русском языке:
Неизвестные поставили фотографии Пригожина и Уткина в центре Гомеля
«Флагшток» паведамляе, што ўчора каля манумента савецкім воінам-вызваліцелям у Гомелі невядомыя ўчынілі мемарыял ваенным злачынцам — на плошчы Паўстання паставілі партрэты Уткіна і Прыгожына.
Паведамляецца, што жыхары Гомеля ў сацсетках назвалі акцыю правакацыяй і апаганеннем помніка, а міліцыя Лукашэнкі нічога не каментуе.
Нагадаем, што камандзір ПВК «Вагнер» Дзмітрый Уткін адкрыта спавядаў ідэі нацызму і зрабіў сабе вялізную татуіроўку ў выглядзе свастыкі. ПВК адзначылася ваеннымі злачынствамі па ўсім свеце, у тым ліку ва Украіне. У многіх краінах свету ПВК «Вагнер» прызнана злачыннай і тэрарыстычнай.