Новая «лінія Хрэніна» з’явілася за 6 км ад мяжы з Літвой? Апублікаваны новыя спадарожнікавыя здымкі

4 хв.

На русском языке: Новая «линия Хренина» появилась в 6 км от границы с Литвой? Опубликованы новые спутниковые снимки

Выданне «Радыё Свабода» апублікавала свежыя спадарожнікавыя здымкі ўчастка беларуска-літоўскай мяжы ў раёне Гожскага палігона (Гродзенская вобл.), зробленыя кампаніяй Planet Labs 14 снежня 2024 г.

Новая «лінія Хрэніна» з’явілася за 6 км ад мяжы з Літвой? Апублікаваны новыя спадарожнікавыя здымкі

На іх бачна, што за 6 км ад мяжы з Літвой у паўночна-заходняй частцы палігона з’явіліся новыя фартыфікацыйныя збудаванні, уключаючы траншэю даўжынёй 340 м, акопы і адзіночныя ўмацаванні.

Размешчаны яны па абодва бакі дарогі Р42 і верагодна, іх будаўніцтва яшчэ не скончана.

Новая «лінія Хрэніна» з’явілася за 6 км ад мяжы з Літвой? Апублікаваны новыя спадарожнікавыя здымкі

Выданне зазначае, што капаць акопы там пачалі яшчэ ў 2022-23 гг. Аднак тэрыторыя, на якой яны размешчаны, дэ-факта не адносіцца да палігона «Гожскі», а з’яўляецца часткай рэспубліканскага ландшафтнага заказніка «Гродзенская пушча».

Новая «лінія Хрэніна» з’явілася за 6 км ад мяжы з Літвой? Апублікаваны новыя спадарожнікавыя здымкі

Нагадаем, што ў снежні мы пісалі пра таемны візіт беларускіх вайскоўцаў і чыноўнікаў у Бранскую вобласць, дзе падчас візіту яны вывучалі расійскі досвед збудавання ўмацаваных раёнаў. Тады ж адзначалася, што новы ўмацаваны раён будзе створаны ў Гродзенскай вобласці, аб чым яшчэ ў студзені 24-га казаў начальнік галоўнага ўпраўлення баявой падрыхтоўкі УС РБ.

Новая «лінія Хрэніна» з’явілася за 6 км ад мяжы з Літвой? Апублікаваны новыя спадарожнікавыя здымкі

Таксама нагадаем, што такія ж умацаванні раней ужо былі створаны ў Гомельскай і Брэсцкай вобл. Беларусі, а «лінія Хрэніна» каля Жабінкі (Брэсцкая вобл) рэгулярна выкарыстоўваецца вайскоўцамі падчас заняткаў.

Падрабязней у матэрыяле выдання Радыё Свабода.

Папярэдні матэрыял
Мінімум 1 «шахед» уначы заляцеў у Беларусь у ноч на 16 студзеня
Наступны матэрыял
Літва забараняе ўезд на беларускіх аўто ў краіну, калі ва ўладальніка шэнген/унж любой краіны ЕС, акрамя Літвы?

Iншыя матэрыялы