In English:
New Zealand imposes sanctions against Lukashenka’s son and wife
На русском языке:
Новая Зеландия вводит санкции против сына и жены Лукашенко. В списке также Наталья Эйсмонт и командующий ССО
Кіраўніца МЗС Новай Зеландыі Наная Махута аб’явіла аб увядзенні далейшых санкцый у дачыненні да прадстаўнікоў рэжыму ў Беларусі і РФ, якія садзейнічаюць незаконнаму ўварванню ва Украіну.
На сайце ўрада Новай Зеландыі сказана, што пад санкцыі патрапілі жонка і сын Лукашэнкі. Аб якім з сыноў ідзе гаворка – пакуль не ясна, бо санкцыйны спіс на сайце МЗС Новай Зеландыі яшчэ не абноўлены.
Акрамя таго, паведамляецца, што пад сённяшнія санкцыі патрапілі і 4 прадпрыемствы, якія маюць эканамічнае або стратэгічнае значэнне для РФ у нафтагазавым, металургічным і транспартным сектарах, а таксама ў сістэмах радыёлакацыі і электроннага абсталявання.
Нагадаем, у траўні Новая Зеландыя ўвяла санкцыі супраць Аляксандра Лукашэнкі, Дзяржкамваенпрама, Synesis, «ОКБ ТСП» і кампаніі «Абаронныя ініцыятывы».
Дапоўнена: На сайце МЗС Новай Зеландыі абнавілі санкцыйны спіс. На гэта звярнула ўвагу выданне Reform.by.
У санкцыйны пералік былі дададзены:
▪️ Наталля Эйсмант, прэс-сакратарка Лукашэнкі;
▪️ Віктар Лукашэнка, сын Лукашэнкі;
▪️ Галіна Лукашэнка, жонка Лукашэнкі;
▪️ Уладзіслаў Бруеў, кіраўнік Гомельскай памежнай групы;
▪️ Вадзім Дзенісенка, камандуючы ССА РБ.
Акрамя таго, пад санкцыі трапіла адно з вядучых прадпрыемстваў ВПК РБ «КБ-Радар» (Open Joint Stock Company KB Radar-Managing Company Holding Radar System).