На русском языке:
Новые автопоезда МЗКТ применялись в ходе проверки боевой готовности
На фотасправаздачах аб перамяшчэннях падраздзяленняў 11-й механізаванай брыгады ў ходзе праверкі баявой гатоўнасці можна было заўважыць аўтацягнік-цяжкавоз у складзе седлавага цягача МЗКЦ-741501 і паўпрычэпа МЗКЦ-720100. Аўтацягнік распрацаваны Мінскім заводам колавых цягачоў у інтарэсах МА РБ і прызначаны для транспарціроўкі цяжкай гусенічнай тэхнікі і буйнагабарытных грузаў па дарогах усіх катэгорый.
▪️ Сядзельны цягач МЗКЦ-741501 створаны на базе серыйна выпускаемага шасі МЗКЦ-793000-313, які выкарыстоўваецца ў якасці транспартнай базы для РСЗА «Паланэз-М». У выніку мадэрнізацыі былі зменшаны колавая база і габарытная даўжыня выраба, з 70 да 65 км/г зніжана максімальная хуткасць руху і паказчыкі паліўнай эканамічнасці. На машыне ўсталяваны рухавік ТМЗ-84632 магутнасцю 525 л.с. Цягач аснашчаны лябёдкай з гідрапрывадам для пагрузкі і выгрузкі гусенічнай тэхнікі на паўпрычэп.
▪️ Паўпрычэп МЗКЦ-720100 грузападымальнасцю 52 тоны прызначаны для транспарціроўкі цяжкай гусенічнай тэхнікі (тыпу танка Т-72), а таксама буйнагабарытных грузаў у складзе аўтацягніка. Поўная даўжыня паўпрычэпа 14,35 м., шырыня – 3,2 м.
Упершыню аўтацягнік быў прадэманстраваны на парадзе ў 2020 годзе. У 2021 годзе паведамлялася, што новы аўтацягнік ад МЗКЦ павінен замяніць ва УС РБ асноўны седлавы цягач для перавозкі цяжкай ваеннай тэхнікі – МАЗ-537.
У пачатку 2022 года аўтацягнік быў прыняты на ўзбраенне УС РБ. Раней таксама актыўна ўжываўся для перамяшчэння гусенічнай тэхнікі УС РФ у ходзе вучэнняў «Саюзная рашучасць-2022».
Пра колькасць седлавых цягачоў МЗКЦ-741501, якія знаходзяцца на ўзбраенні УС РБ, не паведамлялася.