На русском языке:
Началась очередная проверка боевой готовности ВС РБ
Па даручэнні Лукашэнкі распачаты чарговы этап праверкі баявой гатоўнасці УС РБ. Пра гэта паведаміла МА РБ. Агульнае кіраўніцтва праверкай ускладзена на Савет бяспекі РБ.
Адзначалася, што «праверка носіць комплексны характар і дазволіць вызначыць гатоўнасць воінскіх часцей і падраздзяленняў выконваць задачы па прызначэнні». Падраздзяленні УС РБ у найхутчэйшыя тэрміны павінны здзейсніць маршы ў прызначаныя раёны, з наступным выкананнем нарматываў па прадметах баявой падрыхтоўкі. Таксама ваенная тэхніка будзе праверана кантрольнымі прабегамі, у тым ліку па перасечанай мясцовасці.
У ходзе праверкі запланавана перамяшчэнне ваеннай тэхнікі і асабовага складу па дарогах Мінскай і Віцебскай абласцей. Гэта значыць, што да праверкі будуць прыцягнуты ў першую чаргу падраздзяленні Паўночна-Заходняга аператыўнага камандавання УС РБ (ПЗАК), у склад якой уваходзяць у т.л. 19-я і 120-я механізаваныя брыгады. Адзначым, што яшчэ ў чэрвені мы паведамлялі пра магчымасць правядзення з падраздзяленнямі ПЗАК раптоўнай праверкі баявой гатоўнасці.
У ходзе праверкі прадугледжваецца задзейнічаць і авіяцыю ў інтарэсах падтрымкі дзеянняў Сухапутных войскаў.